Знайсці
12.11.2023 / 13:4128РусŁacБел

У Беларусі фарміруецца ўжо шостае новае падраздзяленне спецназа — Карпянкоў

Мікалай Карпянкоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Беларусі і камандуючы ўнутранымі войскамі, распавёў, што літаральна за гэты год было сфарміравана пяць новых падраздзяленняў спецназа, ужо фарміруецца шостае, таксама створана два атрады добраахвотнікаў.

Паводле Карпянкова, унутраныя войскі добра ўкамплектаваны і аснашчаны тэхнікай.

Таксама, кажа Карпянкоў, падраздзяленні спецназа ўнутраных войскаў МУС прайшлі сурʼёзную падрыхтоўку з дапамогай байцоў «Вагнера».

«Дзякуючы інструктарам «Вагнера» сумеснымі намаганнямі прайшлі вельмі магутны курс баявой спецыяльнай падрыхтоўкі«, — сказаў Карпянкоў у эфіры СТВ.

У ліпені была інфармацыя, што «Вагнер» будзе вучыць і супрацоўнікаў МУС. Тады ж адбылася сустрэча міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова з прадстаўнікамі ПВК «Вагнер». Кубракоў адзначаў тады, што з прычыны «няпростай сітуацыі ля межаў рэспублікі» трэба быць «падрыхтаванымі да адказу на магчымыя выклікі і пагрозы», і ў гэтым, маўляў, вялікае значэнне мае «практычны вопыт прадстаўнікоў ПВК».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
33
2
гоблен/адказаць/
13.11.2023
Я так рыдаю, что у де(д?)ушки сложилось такое мнение 🙄 Рыдаю, трубно сморкаюсь вам в жилетку и очень переживаю мля. ИНХ и не дурите мне голову, занимайтесь своей хернёй без мну, власть они решили взять - бралку себе сперва отрастите, болтуны 😎
0
Коля/адказаць/
13.11.2023
Дык а чаму тут здзіўляцца? Вы ж паглядзіце на Карпянкова. Што ён яшчэ можа ствараць? Будаўнік будуе дамы. Хлебароб робіць хлеб. Айцішнік прыдумляе код. А гэты што? На што здатны? Толькі спецпадраздзяленні для збіцця людзей. Яго пастаў кіраваць домам састарэлых альбо жаночым хорам, ён і там створыць па восем падраздзяленняў. Бо нічаму іншаму за усё жыццё не навучыўся. Дый падроздзілы гэтыя карпянкоўскія, я ўпэўнены, кардонныя, смеху вартыя. Але гэта ўжо тычыцца яго агульнага ўзроўню развіцця. А ён на ілбе напісаны, за какардай усё бачна.
0
анатам /адказаць/
13.11.2023
Дефицитный бюджет говорите в стране и ФСЗН пустой?!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера