Знайсці
04.10.2023 / 18:298РусŁacБел

«Зялёная палосачка выглядае шэрым ценем на фоне вялізнага бчб-сэрца». У Бондаравай з'явіўся новы аб'ект нянавісці, як заўжды нечаканы

Сумнавядомая даносчыца Вольга Бондарава не можа спыніцца і працягвае шукаць праявы ненавіснай ёй беларускай нацыянальнай сімволікі ў самых нечаканых рэчах. Пасільную дапамогу ёй аказваюць памочніцы, і не толькі з Беларусі. 

Фота: t.me/bondareva_bez_kupjur

Так, нейкая маскоўская «калега» некалькі дзён таму прыслала Бондаравай з Масквы фота беларускага аўтобуса, на якім пры наяўнасці вялікага жадання і вельмі багатай фантазіі можна ўгледзець бел-чырвона-белае сардэчка.

Бондарава сама піша, што нават некаторыя падпісчыкі яе канала, трэба думаць, з «правільнымі» поглядамі, пісалі ёй у прыват, што прэтэнзіі высмактаныя з пальца, паколькі сардэчка на борце аўтобуса відавочна выкананае ў колерах лукашэнкаўскай чырвона-зялёнай сімволікі. 

Але даносчыцы гэта толькі надае імпэту: 

«Я папрасіла сваю расійскую калегу зняць аўтобус з Магілёва здалёк. Глядзім, што атрымалася, на відэа. Зялёная палосачка выглядае шэрым ценем на фоне вялізнага бчб-сэрца. Гэта яшчэ транспарт стаіць, прыпаркаваны ля ўзбочыны. А ўявіце сабе гэтую «прыгажосць» у руху — што будзе?»

У сувязі з гэтым Бондарава заклікае дырэктара Магілёўскага аўтапарку зафарбаваць выяву на борце аўтобуса. 

Апошнім часам беспадстаўныя «наезды» Вольгі Бондаравай на ўсё, што трапляе ў яе поле зроку, выклікаюць раздражненне нават сярод прыхільнікаў рэжыму Лукашэнкі, якія ў прынцыпе самі не супраць рэпрэсій супраць апанентаў рэжыму, але лічаць, што давядзенне сітуацыі да поўнага абсурду гэтай справе толькі шкодзіць. Некаторыя, як актывістка «Белай Русі» з Гродна Святлана Вараніца, выступаюць з крытыкай Бондаравай і яе аднадумцаў нават публічна.

Чытайце таксама:

«Нервы службовых асоб не гумовыя». Частка праўладных блогераў не ўхваляе пастаянныя даносы

Лукашысты спрачаюцца, як быць з «пераабутымі» блогерамі — меркаванні падзяліліся

«Не хачу, каб мая краіна станавілася азаронкаўшчынай». Ідэолаг з «Белай Русі» выступіла з нечаканым прызнаннем

Кіраўніца гродзенскай «Белай Русі» патроліла Бондараву

Кіраўнік «Белай Русі» пракаментаваў канфлікт паміж Азаронкам і Вараніцай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
45
Ха-ха
29
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
19
04.10.2023
Бачыў фота Бондаравай - кроў з малаком. Хаця пачакай...
1
За Свабоду!/адказаць/
04.10.2023
Не спыняйцеся! Прапаную на лукашэнкаўскім сцягу замаляваць усё чырвонае зялёным, каб ужо ніхто не падкапаўся. Будзе сцяг як ў Лівіі пры дыктатуры. Лівійскай Арабская Джамахерыя і Беларуская Ябацькавая Лукахерыя.
05.10.2023
Трэба разгледзець пытанне на лукашопскай нарадзе. Праблема якраз па ўзроўню.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера