Знайсці
30.09.2023 / 20:30РусŁacБел

Выходзіць альбом кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом Radyjo Niamiha ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp можна зрабіць перадзамову лічбавай плыткі, паведамляюць музыкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Сем пераасэнсаваных песень (часам даволі радыкальна) з архіваў беларускай незалежнай музыкі.

Версія на Bandcamp уключае бонус — альтэрнатыўную версію «Шэфа ў гістэрыцы» Заставайцеся на нашых хвалях!

Pre-order: тут», — напісалі музыкі.

Таксама яны расказалі, як ствараўся новы альбом:

«Недзе год таму мы пайшлі на Студыю 42 у Менску, каб запісаць свае версіі песень беларускай рок-сцэны канца XX стагоддзя. Адцягваць не было куды, бо Уладзю трэба было класціся ў лякарню. Рабілі ўсё хутка ды спантанна. Пакуль наладжвалі гук, памянялі ў адным месцы басовую партыю, пісалі пачкам бас, гітару, барабаны.

Наогул пераасэнсаваць трэкі 90-х нас прымусіў гурт Relikt — Belarus, які ў 22 годзе выпусціў альбом «Былі. Ёсць. Будзем». Уладзь хадзіў і енчыў, маўляў, чаму яны пераспявалі тую песню, а не тую, а чаму так, а яшчэ ж вось такое ёсць і г.д. Цярпець ныццё было немагчыма, і ў выніку Самазванцы пастанавілі зрабіць уласныя каверы на легендарныя гурты».

Syndrom Samazvanca — беларускі гурт, які стварае музыку на стыку псіхадэл-року, панку і нью крафтроку. У пачатку гэтага года ў гурта выйшаў экзістэнцыйны альбом «Востраў скаргаў».

Чытайце таксама:

Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»

«Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»

Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера