Знайсці
28.09.2023 / 11:081РусŁacБел

Восень прыйдзе з кастрычнікам

Аднак апошнія дні верасня будзе вельмі цёплае надвор'е.

Фота: «Наша Ніва»

У пятніцу без ападкаў, але ноччу і раніцай будзе згушчацца туман. Ноччу +7..+13°С, месцамі тэмпература складзе +3..+6°С, максімальная днём — +22..+27°С. У Мінску да +25°С.

У суботу, 30 верасня, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Ноччу будзе ад +5°С па паўднёвым усходзе да +16°С па захадзе Беларусі; максімальная тэмпература днём складзе ад +16°С у паўночна-заходніх раёнах да +26°С у паўднёва-ўсходніх. У Мінску да +23°С.

1 кастрычніка пахаладае. Днём надвор'е будуць вызначаць няўстойлівыя прахалодныя паветраныя масы з Балтыі. Уначы на ​​большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовыя дажджы.

Ноччу +4..+11°С, па паўднёвым усходзе да +13°С, максімальная тэмпература днём +13..+20°С. У Мінску ўсяго +15°С.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0
28.09.2023
Nu, što ž, pasumujem, dy budziem čakać na novaje lieta dy novyja cioplyja dni...☹️
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера