Знайсці
23.09.2023 / 12:362РусŁacБел

Цана на журавіны падскочыла ўдвая: колькі зарабляюць зборшчыкі

З пачатку нарыхтоўкі цана на журавіны паднялася больш чым у два разы і 22 верасня дасягнула 5,5 рублёў. Колькі ў дзень можна зарабіць на ягадзе, піша «Ганцавіцкі час».

У Брэсцкай вобласці журавіны нарыхтоўваюць за 5,5 рублёў. Фота: Ганцавіцкі час

У Брэсцкай вобласці нарыхтоўчы сезон стартаваў 10 верасня. Першую ягаду нарыхтоўшчыкі прапаноўвалі прымаць па 2,5 рублі. Але ахвотных здаць журавіны па такой цане было мала. А ў некаторых нарыхтоўчых пунктах не было зусім.

Праз тыдзень цана падрасла на рубель. Але нават па 3,5 рублі нарыхтоўка стаяла на месцы. Па некалькі кілаграмаў ягад на дзень прыносілі толькі тыя, хто моцна хацеў закупіцца правізіяй у краме.

Нарыхтоўшчыкі казалі, што вопытныя ягаднікі захоўвалі мяшкі сабраных журавін дома да лепшага кошту. Бо, у адрозненне ад чарніц, журавіны могуць захоўвацца доўга, не губляючы таварнага выгляду.

Свае запасы ягаднікі маглі скідваць заезджым перакупам, якія прапаноўвалі выгадную цану — 6 рублёў. Для гэтага знаходлівыя нарыхтоўшчыкі закідвалі ў ягадныя чаты аб'явы аб куплі ягады па дамоўнай цане.

Цана на журавіны пайшла ў рост

І пачынаючы з панядзелка 18 верасня нарыхтоўшчыкі Ганцавіцкага і Пінскага раёнаў масава ўключыліся ў працэс і пачалі падымаць цану, як на аўкцыёне. Раніцай цана паднялася да 4,5 рублёў.

У аўторак 19 верасня ўжо ўсе прымалі журавіны па 5 рублёў, што ў два разы вышэй за стартавы кошт. У чатах з'явілася шмат прапаноў забраць ягаду оптам па «дамоўнай» цане альбо па «добрай» цане — толькі патэлефануйце.

Раніцай у пятніцу 22 верасня ўжо ўсе прымалі ягаду па 5,5 рублёў за кілаграм. Па словах зборшчыкаў, гэта вельмі прыемная цана, якая дазваляе падзарабіць на журавінах.

Колькі можна зарабіць у дзень

Як распавёў нарыхтоўшчык Уладзімір, які закупляе журавіны ў вёсках Ганцавіцкага і Пінскага раёнаў, некаторыя зборшчыкі здаюць і па 25 кг на дзень. У выніку, выручка за такі аб'ём складае 137,5 рубля. Калі штодня збіраць ягаду сям'ёй, то за сезон можна лёгка зарабіць тысячу даляраў.

Але толькі праца гэты не ўсім пад сілу. Ягаднікі кажуць, што журавін у гэтым годзе менш і, каб набраць мяшок, трэба далёка ісці. Сабраць ягаду гэта толькі палова справы. Вынесці паклажу па балоце могуць толькі вынослівыя. І трэба правільна разлічваць свае сілы.

У той жа час ёсць пастаянныя кліенты, якія не гоняцца за аб'ёмамі, а кожны дзень метадычна носяць па пяць кілаграмаў з першага дня нарыхтоўкі. Заробленыя грошы яны адразу ж трацяць у краме.

«На такіх людзях зямля трымаецца», — жартуе нарыхтоўшчык.

Пры стартавым кошце яны ў дзень мелі па 12,5 рублёў, а цяпер — па 27,5 рубля. Са слоў нарыхтоўшчыка, калі раней такія ягаднікі куплялі адну бутэльку з цыгарэтамі, то цяпер хапае на дзве. На прадукты харчавання ўсё роўна не выходзіць.

Што будзе з цаной

Дасведчаныя нарыхтоўшчыкі прагназуюць, што кошт падымецца вышэй 6 рублёў за кілаграм.

«Пазалетась і мінулым годзе нават па 6,5 рубля прымалі. Будуць даваць больш цану і цяпер, каб закупіць пабольш», — сцвярджае Уладзімір.

З яго слоў, дынаміка цаны такая ж, як і ў мінулыя гады.

І ў розніцу журавіны прадаюць значна даражэй. Да прыкладу, на Камароўскім рынку ў Мінску журавіны прадаюць па 9,9 рубля за кг. А ў ганцавіцкіх ягадных чатах ёсць прапанова купіць чыстыя журавіны за 8 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
3
Абуральна
4
1
Бобр/адказаць/
23.09.2023
Болотное золото)))
24.09.2023
Болотная радиация
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера