Знайсці
13.09.2023 / 14:163РусŁacБел

Кароль Марока здаў кроў для пацярпелых ад землятрусу

Кароль здаў кроў падчас наведвання ў Маракешы пацярпелых ад стыхійнага бедства.

Фота: Moroccan Royal Palace via AP

Кароль Марока Мухамед VI стаў донарам крыві для пацярпелых ад разбуральнага землятрусу магнітудай 7,0. Пра гэта паведаміла інфармацыйнае агенцтва Maghreb Arabe Presse.

Паводле яго звестак, кароль здаў кроў падчас наведвання ў Маракешы пацярпелых ад стыхійнага бедства.

Фота: Moroccan Royal Palace via AP

На гэты час у бальніцах рэгіёна Маракеш — Сафі знаходзіцца больш за 2,1 тыс. чалавек, 484 з іх атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Раней агенцтва паведамляла, што некалькі тысяч мараканцаў па ўсім каралеўстве сталі ў чаргу, каб здаць кроў для сваіх суайчыннікаў.

***

Землятрус у Марока адбыўся ў 23:00 вечарам у пятніцу, калі многія ўжо спалі. Ягоны эпіцэнтр знаходзіўся ў раёне горнага хрыбта Высокі Атлас прыкладна за 72 км ад Маракеша, горада з насельніцтвам каля 840 тысяч чалавек. Штуршкі адчуваліся ў радыусе 400 кіламетраў. Следам за магутным асноўным штуршком рушылі сотні афтэршокаў. Землятрус доўжыўся некалькі хвілін, у гэты момант жыхары выбягалі на вуліцы. 

Гэта быў найбуйнейшы для краіны землятрус за апошнія 120 гадоў.

Паводле апошніх звестак, загінулі 2862 чалавекі, параненыя 2562 чалавекі.

Сур'ёзна пацярпеў гістарычны цэнтр Маракеша, які ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
13.09.2023
Толькі кроў здаў... А хаця б самую малую частку свайго капіталу на дапамогу ахвярам не здаў(
1
медсястра/адказаць/
13.09.2023
скажыця дзякуй, што здаў толькі кроў, а не кал

а-то прыбірай патом яшчэ і за ім
1
Суповой пакетик/адказаць/
13.09.2023
ACAB, Вы уже, конечно, внесли свою лепту в дело помощи этим несчастным, и теперь можете с чистой совестью считать деньги в чужих карманах, верно? 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930