Знайсці
01.09.2023 / 11:28РусŁacБел

Жонку затрыманага на мяжы наваполацкага стаматолага аштрафавалі на 1100 рублёў

Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала Алу Грудніцкую вінаватай у тым, што ў яе інстаграме супрацоўнікі міліцыі знайшлі падпіску на старонку замежнага СМІ, прызнанага экстрэмісцкім.

Аляксандр і Ала Грудніцкія. Фота: сацсеткі

Жанчыну аштрафавалі на 1100 рублёў, паведамляе «Віцебская вясна».

Сваёй віны ў судзе жанчына не прызнала, патлумачыўшы, што яна не мела намеру распаўсюджваць адтуль інфармацыю.

22 жніўня жанчыну судзілі зноў і зноў аштрафавалі, але падрабязнасці пакуль невядомыя.

Нагадаем, мужа жанчыны — стаматолага Аляксандра Грудніцкага — арыштавалі на 30 сутак. Іх затрымалі пры вяртанні з Літвы ад сына.

Чытайце таксама:

Затрыманага наваполацкага стаматолага асудзілі двойчы

Затрымалі наваполацкага стаматолага з жонкай. «Вярталіся ад сына з Літвы»

У Мінску за абразу Лукашэнкі асудзілі кіроўцу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера