Знайсці
10.06.2023 / 09:541РусŁacБел

Украінцы ўдарылі Storm Shadow па пунктах размяшчэння ў Крыме

Украінскія сілы раніцай 10 чэрвеня нанеслі ўдары па пунктах часовага размяшчэння на Арабацкай стрэлцы, вядома пра загінулую жанчыну, заявіў в. а. кіраўніка акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда.

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Сальда

Паводле папярэдніх звестак, удары наносіліся ракетамі Storm Shadow, якія пастаўляюцца Кіеву Лонданам, напісаў ён у тэлеграм-канале.

Акрамя таго, у выніку начных абстрэлаў курортнага сяла Жалезны Порт разбураны гатэль «Пазітыў», дадаў Сальда.

Ён таксама апублікаваў наступствы абстрэлу.

Арабацкая стрэлка, вузкая і доўгая паласа зямлі з востравам Крачына, які прымыкае да яе, размешчана ў паўночна-ўсходняй частцы Крымскага паўвострава.

Вялікабрытанія пацвердзіла перадачу Украіне ракет Storm Shadow у сярэдзіне мая. З таго часу ўлады «ЛНР», «ДНР», Запарожскай і Херсонскай абласцей не раз паведамлялі пра ўдары з выкарыстаннем такіх боепрыпасаў.

Чытайце таксама:

Ракеты Storm Shadow змусяць Чарнаморскі флот пакінуць Севастопаль?

Вялікабрытанія паставіла Украіне ракеты далёкасцю 250 км. Гэта мяняе поле бою

Дальнабойныя ракеты Storm Shadow пацэлілі ў 100% аб'ектаў, вызначаных Генштабам — Мінабароны Украіны

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4
1
Аналізатар з канапы/адказаць/
10.06.2023
Я супраць акупантаў, тым больш такіх адбітых імперцаў, як ватныя рашысты. Але калі трошкі абстрагавацца і перанесці фокус на дэмаграфію, то высветліцца, што там проста катастрофа. І для расіі, і для Украіны. Да канца стагоддзя насельніцтва абедзьвюх краін скароціцца адсоткаў на 40% ці больш. А крэмль гэтай вайной значна пагаршае сітуацыю. І навошта путлеру украінскія землі такім коштам, калі раша, відавочна, у перспектыве не здолее ўтрымаць нават "свае" тэрыторыі, калі там не будзе каму жыць? Каму гэта ўсё выгодна? Кітайцам, напэўна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера