Знайсці
09.06.2023 / 15:49РусŁacБел

Стала вядома, у які раён на мяжы з Украінай накіравалі беларускіх вайскоўцаў

Беларускія вайскоўцы днямі пачалі дзеянні па ўзмацненні дзяржаўнай мяжы з Украінай. Міністэрства абароны так і не назвала канкрэтны раён, куды вайскоўцаў накіравалі, але паказала яго, і па ўскосных прыкметах выданне Blizko.by вызначыла мясцовасць.

Скрыншот відэа

«Ваен ТБ», публікуючы відэа размовы з жыхарамі таго самага раёна, назвала іх імёны. Так, адным з суразмоўцаў аказаўся Валерый Акуленкаў. З адкрытых крыніц вядома, што ў 2021-м мужчына ўзначальваў РЭЦ «Зябраўка» ў аднайменнай вёсцы Гомельскага раёна. Узялі інтэрв'ю і ў Ларысы Лабецік, якая таксама аказалася жыхаркай Зябраўкі.

Акрамя таго, Акуленкаў прамаўляе на фоне помніка-самалёта, а такі самы знаходзіцца ў той жа Зябраўцы.

Зябраўка — вёска ў Гомельскім раёне, ад якой да мяжы з Украінай каля 40 кіламетраў. Там знаходзіцца вайсковы аэрадром.

Раней стала вядома, што для ўзмацнення на мяжу з Украінай адправілі адно з падраздзяленняў сіл спецыяльных аперацый. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра 38-ю ці 103-ю брыгаду. Тэлеканал АНТ таксама адзначае, што на памежжы знаходзяцца артылерысты і мотастралкі — імаверна, вайскоўцы адной з механізаваных брыгад.

Чытайце таксама:

Украінскія памежнікі высмеялі вучэнні Беларусі на поўдні

Кіраўнікі Палка Каліноўскага пагаварылі са Святланай Ціханоўскай і «данеслі сваю пазіцыю»

На вайсковых зборах у Мінскім раёне трэніраваць будуць інструктары-«вагнераўцы»

Гомельскія міліцыянты зрабілі справаздачу пра рэпрэсіі, а выпадкова паказалі расійскія ракетныя комплексы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера