Знайсці
09.06.2023 / 10:233РусŁacБел

Кіраўнік анексаванага Крыма прадказаў змену мэт «ваеннай аперацыі» ва Украіне

Калі частка Украіны не пройдзе дэмілітарызацыю, то яе хутка прымуць у NATO і ЕС, і Расіі будзе складана наладзіць з гэтай дзяржавай адносіны, мяркуе Аксёнаў. На ягоную думку, мэты Масквы будуць змененыя.

Сяргей Аксёнаў. Фота: Kremlin.ru

Мэты ваеннай аперацыі (так расійскае кіраўніцтва і прапаганда называюць поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну) будуць змененыя, заявіў кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў, піша РБК.

«Мэты там павінен пазначыць лідар, ён іх акрэсліць так ці інакш, гэта значыць канчаткова. Ну, яны пазначаныя, мэты [спецыяльнай ваеннай аперацыі]. Уладзімір Уладзіміравіч пра іх увесь час кажа. Аднак сітуацыя мяняецца штодня, думаю, што ўсё ж такі і мэты будуць так ці інакш скарэктаваныя, я асабіста не сумняваюся», — сказаў Аксёнаў.

З яго слоў, ён «першапачаткова» лічыў, што калі значная частка Украіны застанецца недэмілітарызаванай, то гэтая частка хутка ўступіць у NATO, Еўрасаюз і гэтак далей, і потым нам з імі наогул будзе цяжка пра нешта гаварыць, нешта будаваць і ўсё астатняе».

На пытанне тэлевядучага аб пераважным і найбольш імаверным варыянце развіцця падзей, «дзе гэтыя межы, як гэта можа выглядаць», Аксёнаў назваў гэтае пытанне «балючым». Ён адмовіўся даць вычарпальны адказ публічна.

Аддаючы загад на поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну 24 лютага 2022 года, Пуцін сярод мэт назваў «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» Украіны, а таксама «абарону» мірнага насельніцтва Данбаса ад «генацыду».

Пазней ён сказаў, што фінальная мэта — «вызваленне Данбаса, абарона гэтых людзей і стварэнне ўмоў, якія гарантавалі б бяспеку самой Расіі».

У верасні ён агучыў намер Масквы ліквідаваць «антырасійскі анклаў», які, на яго думку, ствараецца ва Украіне.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
11
Ха-ха
31
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
6
0
Куль/адказаць/
09.06.2023
Самі ўжо ня ведаюць, што й як тлумачыць. Вайну, агрэсію ды акупацыю чужой дзяржавы не магчыма пераўтварыць і прадставіць, як нешта іншае, чым вайна, агрэсія ды акупацыя. Усё гэта ёсьць, і застанецца ў гісторыі, як злачынства, утворанае дзьвюма агалцелымі злачыннымі рэжымамі, Пуціна й Лукашэнкі.
09.06.2023
Аксёнов ещё имеет возможность вовремя сбежать ( а у кого-то есть до сих пор сомнения, что полуостров вернётся под контроль Киева??). Когда возобновят по нему открытое ещё с 90-х, как на обычнейшего бандюка, по ОПГ "Башмаки", дело, то вкупе с коллаборационизмом, ему светят долгие годы неба в клеточку.
0
Мечтать очень вредно/адказаць/
09.06.2023
Мечты, мечты, - какая сладость !, прошли мечты, - осталась гадость.....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера