Знайсці
08.06.2023 / 09:18РусŁacБел

Светлагорскі ЦКК назваў імёны загінулых падчас выбуху на заводзе беленай цэлюлозы

Светлагорскі камбінат назваў імёны трох чалавек, якія загінулі на ЦКК: Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба. Іх апублікаваў канал Светлагораскага райвыканкама. Імаверна, лічба загінулых і пацярпелых на прадпрыемстве не канчатковая. 

Аварыя на Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце. Скрын з відэа МНС

Генеральны дырэктар ААТ «Светлагорскі ЦКК» Юрый Крук сустрэўся з сем'ямі загінулых, як гаворыцца ў паведамленні. 

Аварыя на прадпрыемстве адбылася 7 чэрвеня прыкладна а 15:30.

У тэлеграм-канале гомельскага тэлебачання ў 15:46 напісалі, што на тэрыторыі цэлюлознага камбіната адбыўся выбух, а ратавальнікі шукаюць дваіх работнікаў, якія знаходзіліся побач з месцам аварыі.

Так выглядае цэх пасля «ўспышкі». Скрын з відэа МНС

У пазнейшых афіцыйных паведамленнях гаварылася пра ўспышку газапаветранай сумесі ў цеплаабменніку. Яна адбылася падчас правядзення прафілактычных і рамонтных работ у цэху выпаркі шкіпінару.

Пра выбух пісалі і ў сацыяльных сетках.

«Сёння ў раёне 15:30 моцна бахнула з боку прамзоны. Праз непрацяглы час — сірэны машын, якія імчацца ў той бок», — гаворыцца ў адным з допісаў.

«Выбух быў вельмі моцны, і чулі як падалі розныя аскепкі, потым сірэна… Сапраўды крыху былі на паніцы, з прычыны ўсёй абстаноўкі ў Гомельскай вобласці! Дай Бог, каб усе былі жывыя і дзякуй Богу, што гэта не звязана са СВА (вайной. — НН)!!!» — адзначыў аўтар аднаго допісу.

Жыхар Светлагорска расказаў «Нашай Ніве», што тэрыторыя камбіната была ачэпленая. Шмат міліцыі і следчых. Багата выліта пажарнай пены.

СК учора заявіў, што казаць пра дакладную колькасць загінулых і пацярпелых на Светлагорскім ЦКК рана, бо следчыя пакуль не маюць доступу да ўсёй пашкоджанай тэрыторыі. Магчыма, пад заваламі яшчэ ёсць людзі. 

У 2020 годзе на светлагорскім прадпрыемстве ў выніку выбуху на чане ракітавага алею загінуў 40-гадовы зваршчык Аляксандр Русіновіч.

Вытворчасць беленай цэлюлозы спачатку ўзводзіла кітайская кампанія за кітайскія ж інвестыцыі. Але ў выніку канфлікту ў 2018 годзе кітайцы адмовіліся ад супрацоўніцтва з беларускім бокам. Даводзілі да ладу абсталяванне іншыя спецыялісты.

Запусцілі новую вытворчасць у 2020 годзе. Яна вырабляе сульфатную беленую цэлюлозу, якую выкарыстоўваюць у папяровай вытворчасці і вырабе некаторых будаўнічых матэрыялаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

У санкцыйны спіс ЗША трапіла беларускае прадпрыемства «Светлагорск Хімвалакно»

Навагрудак застаўся без вады: на цэнтральным водаправодзе адбылася аварыя

«Брата 10 хвілін збівалі ў кватэры і выводзілі ў капюшоне, каб схаваць кроў». Як помсцілі «рэйкавым партызанам»

Васіль Вашчыла

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930