Знайсці
06.06.2023 / 17:042РусŁacБел

Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС

Каментуючы наступствы разбурэння Кахоўскай ГЭС, гендырэктар «Укргідраэнерга» Ігар Сірата апісаў два сцэнары наступстваў у залежнасці ад пашкоджанняў плаціны, піша BBC.

Асноўны сцэнар: за наступныя 3-4 дні Кахоўскае вадасховішча будзе спрацаванае да нуля, то-бок вада выцеча цалкам і стане відаць дно. Гэта можна вызначыць па хуткасці знікнення вады. Яна выцякае з хуткасцю 15-20 сантыметраў у гадзіну, але можа і паскорыцца.

Другі магчымы варыянт, які апісаў Сірата, такі: калі ніжняя частка плаціны цэлая, то ў вадасховішчы застанецца каля трох метраў вады.

Пры гэтым і ўкраінскія, і расійскія эксперты заявілі, што абмяленне вадасховішча можа прывесці да экалагічнай катастрофы.

«Самае страшнае, калі пры поўным спуску вадасховішча агаляюцца таксічныя адклады, якія будуць пыліць. Вось гэта сапраўдная хімічная бомба», — заявіў «РИА Новости» эколаг, дацэнт МДУ Аляксей Мядзведкаў.

Ён растлумачыў, што на дне вадасховішча назапашаныя забруджвальнікі, якія на працягу амаль 70 гадоў паступалі са сцёкамі. Гэта могуць быць цяжкія металы, нафтапрадукты, пестыцыды, радыенукліды і іншыя рэчывы.

Чытайце таксама:

Што неабходна ведаць пра Кахоўскую ГЭС і да чаго можа прывесці яе падрыў

«Ні вадой, ні ракетамі не спыніць Украіны». Зяленскі пракаментаваў падрыў дамбы Кахоўскай ГЭС 

Першы спадарожнікавы здымак знішчанай Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
42
Абуральна
54
0
Ёсік/адказаць/
06.06.2023
Пуцін вырашыў зьнішчыць Украіну, таму не перад чым не спыніцца, яму ў бункеры цёпла, астатняе яго не цікавіць, расейцаў шчэ шмат, Пяскоў ім растлумачыць, за што яны там ваююць, а мядьзьведьзеў падтрымае. А так бабы шчэ зацяжараць ды народьзяць новых акупантаў.
0
Woodoo Cult/адказаць/
06.06.2023
Проклятая Орда должна быть развалена. Макрон идет в задницу. Никаких лазеек. Полная и безоговорочная капитуляция. Выплата репараций и средств на восстановление украинских городов, сёл и инфраструктуры. При сохранении Орды в нынешних границах, санкции не снимать минимум 10 лет по окончании войны. Запрет на любые технологии, которым менее 10 лет. А лучше всего возврат к стандартам 1913 года. Зерно, пенька и пушнина.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера