Знайсці
05.06.2023 / 13:372РусŁacБел

Расіяне завезлі ў Мелітопаль прафесійных шпіёнаў. Вось для чаго

ФСБ РФ прывезла ў акупаваны Мелітопаль Запарожскай вобласці атрады прафесійных «кратоў». Яны будуць дапамагаць у паляванні на патрыётаў і партызанаў.

Ілюстрацыйнае фота: старонка Мінабароны Расіі ў фэйсбуку

«ФСБ завезла ў Мелітопаль атрады навучаных шпіёнаў», — распавёў украінскі мэр горада Іван Фёдараў.

Пра тое, што ў горадзе можна спакойна выказваць сваё меркаванне, гаворка не ідзе ўжо даўно, напісаў Фёдараў.

«А цяпер яшчэ ў розных раёнах горада спецыяльна навучаныя «нелюдзі» вышукваюць патрыятычна настроеных грамадзян», — дадаў ён.

«З якой мэтай гэта робіцца і што можа чакаць нашых людзей, застаецца толькі здагадвацца», — канстатаваў мэр Мелітопаля.

Апошнім часам расіяне актывізавалі пошук партызанаў і падпольшчыкаў у акупаваным горадзе, які быў захоплены РФ у першыя дні ўварвання ў сакавіку 2022 года. Так, яны пачалі развешваць па горадзе відэакамеры, а таксама працягваюць выкрадаць цывільных у пошуках «тэрарыстаў» і партызанаў, піша «РБК-Украіна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
36
0
Нічога новага/адказаць/
05.06.2023
Нічога новага для беларусаш
05.06.2023
Походу не хватает «удобрения», вот и завезли
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера