Знайсці
05.06.2023 / 11:4421РусŁacБел

Лукашэнка назваў кіраўнікоў заходніх краін вар'ятамі і заявіў, што яму надакучыла цярпець іх выхадкі

Беларусь і Расія пакуль цярпяць выхадкі вар'ятаў з кіраўніцтва краін Захаду, але гэта не можа працягвацца бясконца. Такую заяву ён зрабіў сёння падчас сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Антонам Аліханавым.

Фота: БелТА

Лукашэнка заявіў, што распачатая Захадам у 2022 годзе беспрэцэдэнтная спроба абмежаваць зносіны з Калінінградскай вобласцю і свабодны рух грузаў чыгуначным і аўтамабільным транспартам як з Расіі, так і з Беларусі, была асуджаная на правал. «Цяпер мы ў гэтым абсалютна перакананыя, — цытуе ягоныя словы БелТА. — Як бы нас ні спрабавалі падзяліць штучнымі бар'ерамі, не атрымаецца».

Больш за тое, гэта небяспечна для таго боку, які выступае з падобнымі ініцыятывамі, перакананы Аляксандр Лукашэнка, таму што такім чынам развязваецца эканамічная (і не толькі эканамічная) вайна, якую Беларусі і Расіі «вар'яты (безумцы ў арыгінале. — «НН») на Захадзе» спрабуюць абвясціць ужо не першы раз.

«Потым хай не крыўдзяцца. Мы ж нікому не пагражаем. Мы проста прытрымліваемся нашых інтарэсаў — Беларусі і Расіі. Пакуль з цяжкасцю, але атрымліваецца неяк цярпець усе гэтыя выхадкі. Але бясконца гэта працягвацца не можа, таму кіраўніцтва (падкрэсліваю — кіраўніцтва) Балтыйскіх дзяржаў, ды, напэўна, і Польшчы павінна гэта выдатна разумець», — сказаў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
104
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
6
05.06.2023
Вариант, он себя видит тольков фотош(...ж..)опе и так 29 лет, и слышит, о себе, там же.
1
Алек. Ру/адказаць/
05.06.2023
НАТО экстранна збіраецца І экстранна выпрацоу́вае стратэгію каб процістаяць трэцяй😁😁😁😁😁😁😁😁арміі свету на чале з супервялікім ваеннаначальнікам І галоу́накамандуючым самый лукашэнкам 😁😁😁😁😁😁😁😁😁😁😁😁
1
Гость/адказаць/
05.06.2023
Одним словом ‘’Блюдун’’ от слова блюсти.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930