Знайсці
02.06.2023 / 15:524РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб павышэнні эфектыўнасці сістэмы аховы здароўя 

Па выніках нарады, якая адбылася 23 мая 2023 года, на якой Аляксандр Лукашэнка зрабіў разнос айчыннай медыцыне, ён падпісаў распараджэнне «Аб павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя», паведамляе БЕЛТА. 

Дзяржаўнае агенцтва пакуль дае расплывістыя фармулёўкі перамен, якія чакаюць медыкаў і пацыентаў. 

Так, на старшынь мясцовых органаў улады будзе ўскладзеная персанальная адказнасць за санітарна-тэхнічны стан будынкаў і збудаванняў устаноў аховы здароўя.

Міністэрству аховы здароўя дадзеныя даручэнні аб пераглядзе нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць медыцынскую і фармацэўтычную дзейнасць, аказанне платных медыцынскіх паслуг, з улікам правапрымяняльнай практыкі. 

Што гэта значыць, не тлумачыцца, але паведамляецца, што, «у прыватнасці, неабходна скарэктаваць парадак дыспансерызацыі насельніцтва, скараціць тэрміны чакання высокатэхналагічных аператыўных умяшанняў і дыягнастычных даследаванняў».

Даручана таксама прыняць дадатковыя меры па рашэнні праблемы недахопу медыкаў, найбольш востры дэфіцыт якіх назіраецца ў сельскай мясцовасці, павышэнні якасці іх падрыхтоўкі і замацаванні на працоўных месцах. Якія гэта дадатковыя меры, невядома.

Але вядома, што «будзе перагледжаны парадак налічэння заработнай платы медработнікам з павелічэннем долі службовага акладу».

Гэтаксама далі даручэнні і па забеспячэнні распрацоўкі новых запатрабаваных медыкаментаў, павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці і пашырэнні наменклатуры айчынных лекавых прэпаратаў ды ўдасканаленні сістэмы кіравання фармацэўтычнай галіной.

Міжведамасная рабочая група да канца года прадоўжыць праверку сістэмы аховы здароўя, у тым ліку маніторынг вырашэння выяўленых праблемных пытанняў.

Даклады аб выніках праведзенай работы прадэманструюць Лукашэнку ў студзені 2024 года.

Чытайце таксама:

У якім стане знаходзіцца медыцына праз амаль 30 год лукашэнкаўскага кіравання? Гэта толькі тое, што апублічылі

Новае запрыгоньванне медыкаў: улады мяняюць правілы ардынатуры — з адпрацоўкай пяць гадоў і гіганцкімі штрафамі

У Мінску не хапае 3500 медыкаў, а ў Польшчу за год пераехала столькі, што хапіла б укамплектаваць усе лякарні Брэстчыны

«Я не збіраўся капаць акопы». Медык з райцэнтра расказвае, чаму больш не вытрымаў

У Шклове звольнілі кіраўніка раённай бальніцы. Ëн заклікаў раўняцца на Лукашэнку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
даведка/адказаць/
02.06.2023
Лукашенко устроил разнос белорусскому здравоохранению, в результате чего сохранил пост министр Пиневич.
Лукашенко не устраивал разнос белорусским пограничникам, в результате чего был снят председатель Лаппо.
0
Ёсік/адказаць/
02.06.2023
Думаў, не дачакаюся. Дзякуй, што б без тваіх распараджэнняў рабілі б. Распарадзіўся спрошчыць ЦЭ, тамака даў параду, як кароў за цыцкі мацаць, даішнікам паказаў, як жэзл трымаць. Во дзе нацыя зломкаў і недарэк, дзіву даюся, як шчэ не зьніклі. Навошта табе, лукашэнка, міністры? Сёньня адукацыяй займаешся, заўтра - дрэваапрацоўка, у сераду - спортам, і надалей, як эйсмант сплануе. Ляпала старое.
02.06.2023
За амаль 30 год сіняпал разнёс на кавалкі усю краіну.
Цярпіце далей!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера