Знайсці
29.05.2023 / 22:173РусŁacБел

Аршанец адсядзеў 10 сутак за тое, што публічна выгукнуў «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!»

Суддзя суда Аршанскага раёна і горада Оршы Мікалай Драгуноў 18 мая пастанавіў арыштаваць на 10 сутак мясцовага жыхара Алега Масальскага за нібыта праведзены ім «пікет», піша «Віцебская вясна».

На судовым пасяджэнні Масальскі растлумачыў, што днём 7 мая ўжываў спіртныя напоі. Затым ён нібыта пайшоў на аўтобусны прыпынак, дзе сустрэў раней яму незнаёмага мужчыну ў вайсковай форме.

Вырашыўшы праверыць, як вайсковец ставіцца да падзей «у Беларусі і Украіне», Масальскі стаў нібыта выкрыкваць лозунгі «Жыве Беларусь!» і «Слава Украіне!».

Вайсковец на судзе пацвердзіў, што Масальскі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, стаў нібыта да яго чапляцца, пры гэтым пачаў гучна выкрыкваць «апазіцыйныя лозунгі». А ён патэлефанаваў у міліцыю.

Суд кваліфікаваў дзеянні Масальскага як «пікет без атрымання адпаведнага дазволу Аршанскага райвыканкама». За гэта мужчыну пакаралі арыштам на дзесяць сутак па ч. 1 арт. 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) КаАП.

Чытайце таксама:

Прадпрымальніка асудзілі на 6 гадоў за перамяшчэнне з Расіі ў Беларусь зброі

У Гомелі затрымалі не менш за пяць чалавек

«Я не ведаю, ці ён жывы». Ціханоўская запісала зварот з нагоды трэцяй гадавіны затрымання яе мужа Сяргея

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
14
0
Кавгшр/адказаць/
29.05.2023
Слава Украіне! Героям Слава! Жыве Беларусь!
29.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
Максим Дизлайкер/адказаць/
29.05.2023
Военный? Крыса режима, а не военный.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера