Знайсці
27.03.2023 / 16:592РусŁacБел

У беларускіх банках пачнуць патрабаваць пашпарт у кліентаў, якія папаўняюць рахункі фізічных асоб на буйныя сумы

З 1 красавіка, прынамсі, у двух беларускіх банках пры папаўненні рахункаў фізічных асоб наяўнымі сродкамі ў касах у кліентаў будуць патрабаваць пашпарт. Гаворка ідзе аб папаўненні рахунку на 50 базавых велічынь (цяпер гэта 1850 рублёў) і больш.

Яшчэ ў пачатку сакавіка пра гэта новаўвядзенне паведаміў Прыёрбанк:

«Для аперацыі па папаўненні бягучага рахунку ў беларускіх рублях на суму 50 і больш базавых велічынь неабходна паказаць дакумент, які сведчыць асобу. Пры папаўненні праз касу бягучага банкаўскага рахунку ў замежнай валюце паказаць дакумент, які сведчыць асобу, неабходна незалежна ад сумы».

Сёння падобнае паведамленне размясціў і Беларусбанк: 

«З 1 красавіка 2023 года ўнясенне фізічнай асобай у касу банка наяўных грашовых сродкаў на суму, роўную або якая перавышае 50 базавых велічынь, для іх наступнага залічэння на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак фізічнай асобы, якая не з'яўляецца індывідуальным прадпрымальнікам, будзе рабіцца пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу».

Чытайце таксама:

Крыніцы: Пры разглядзе заявак на крэдыты ў банках пачалі ўлічваць «палітычную добранадзейнасць»

У мабільным дадатку Сбербанка прыбралі беларускую мову

Міністэрства фінансаў ЗША правярае Raiffeisen Bank — уласніка беларускага Прыёрбанка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
4
0
Банкірша/адказаць/
27.03.2023
Можна папоўніць 100 разоў по 50 базавых і так кожны дзень. У далярах і раней патрабавалі пашпарт за любое папаўненне. Самы просты варыянт - атрымаць 2 банкаўскія карткі і папаўняць праз тэрміналы.
28.03.2023
Банкірша,  а есть чым папаунять??? и адкуль?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930