Знайсці
23.03.2023 / 11:56РусŁacБел

Пʼяны віцяблянін з пнеўматыкі абстраляў дзверы аддзела прымусовага выканання

Дзве кулі трапілі ў дзверы аддзела прымусовага выканання ў Віцебску.

Высветлілася, што падчас застолля гаспадар кватэры пахваліўся пнеўматычным пісталетам перад госцем. Госць папрасіў пастраляць са зброі.

Выйшаўшы на балкон мужчына прыцэліўся і зрабіў два стрэлы ў бок дзвярэй. Яны знаходзіліся на адлегласці прыкладна 20 метраў, а таму віцяблянін лёгка трапіў па мішэні.

Міліцыянтам мужчына распавёў, не з'яўляецца даўжніком і ніякіх праблем са службовымі выканаўцамі не меў. Ён думаў, што страляе па краме. У дачыненні да віцябляніна распачатая крымінальная справа за хуліганства. Таксама яму трэба будзе выплаціць шкоду ў памеры 700 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера