Знайсці
18.03.2023 / 09:4011РусŁacБел

На «Беларуськаліі» дзясяткамі скарачаюць работнікаў

На найбуйнейшым у Беларусі калійным прадпрыемстве сталі частымі выпадкі схаваных скарачэнняў. Стала вядома пра дзясяткі выпадкаў непрацягнення або скасавання кантрактаў з работнікамі рудаўпраўленняў, піша salidarnast.info.

На думку работнікаў, скарачэнні закранулі больш руднікі, чым фабрыкі па ўзбагачэнні руды. Для таго, каб не выклікаць абурэнне ў калектыве, кантракты не працягваюць выбарачна ў розных брыгадах.

— Многіх работнікаў звальняюць па выніках медкамісіі, якую яны не праходзяць і іх выводзяць з шахты. Калі раней ім прапаноўвалася працоўнае месца без шкодных фактараў, то цяпер наогул могуць нічога не прапанаваць, — распавядае работнік прадпрыемства.

Таксама шмат выпадкаў непрацягнення кароткатэрміновых працоўных дамоваў, асабліва з былымі актывістамі незалежнага прафсаюза ці тымі, хто быў заўважаны ў пратэстах 2020 года. Раней у СМІ агучвалася інфармацыя, што КДБ і супрацоўнікамі службы бяспекі прадпрыемства ў аддзелы кадраў былі перададзеныя спісы супрацоўнікаў калійнага прадпрыемства з якімі неабходна скасаваць працоўныя дамовы.

— Пра памеры звальненняў цяжка казаць, бо работнікі часта замоўчваюць факт звальнення, але цяпер вядома пра дзясяткі выпадкаў, — адзначыў наш суразмоўца.

Скарачэнне колькасці працоўнага калектыву прадпрыемства і вываду асобных цэхаў у аўтсорсінг праводзіцца на «Беларуськаліі» апошнія 6 гадоў.

Работнікі лічаць, што такім чынам, за кошт зніжэння колькасці работнікаў брыгад і павелічэння інтэнсіўнасці працы для працоўных, адміністрацыя павышае рэнтабельнасць прадпрыемства і пры неабходнасці будзе гатовая прадаць яго. Да таго ж, на сітуацыю, відавочна, паўплывалі санкцыйныя абмежаванні па рэалізацыі прадукцыі.

Калі раней работнікі, аб'яднаныя ў незалежны прафсаюз, маглі выстаўляць патрабаванні адміністрацыі, праз калектыўны дагавор уплываць на ўмовы працы і заработную плату, то сёння на прадпрыемстве дзейнічае адзін кішэнны прафсаюз, якім кіруе, былы намеснік гендырэктара Рыбак. Цяпер салігорскае прадпрыемства цалкам пад кантролем генеральнага дырэктара Івана Галаватага.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз здыме санкцыі з беларускіх угнаенняў?

ААН і Бразілія праз Партугалію лабіруюць вывад Гуцэрыева і Галаватага з-пад санкцый

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
19
Ха-ха
10
Ого
8
Сумна
13
Абуральна
35
18.03.2023
[Рэд. выдалена]
20.03.2023
Mar, jak i wy swojego.Jak tam rolniniki w Polsce?
0
Мойша/адказаць/
20.03.2023
Kotya, а дзе не адзінкі, можа IT баставалі? Праўда ў тым што ўсё змаганне скончылася і не пачаўшысь. А гэтыя хаджэнні на пацеху мянтам не змаганне ўвогуле
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930