Знайсці
16.03.2023 / 19:32РусŁacБел

ProtonMail пераклалі на беларускую мову

Сэрвісы кампаніі Proton AG, у тым ліку электронная пошта з шыфраваннем ProtonMail і Proton Сalendar цяпер маюць падтрымку беларускай мовы. Пра гэта паведаміў праект mova.how.

Каб перакласці Proton, спатрэбілася два гады працы перакладчыкаў-валанцёраў, адзначылі стваральнікі праекта.

На гэты момант беларуская мова ўжо даступная ў вэб-версіі пошты, а пасля абнаўлення з’явіцца і ў мабільнай праграме Proton для iOS.

Акрамя таго, mova.how пішуць, што па спасылцы можна далучыцца і дапамагчы перакладчыкам.

Чытайце таксама:

Netflix папрасілі дадаць беларускія субцітры. Што там адказалі?

Як перавесці сацсеткі і месенджары на беларускую мову

Дзевяць мабільных праграм, якія павялічаць колькасць беларускамоўнага кантэнту ў вашым жыцці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера