Знайсці
13.03.2023 / 18:53РусŁacБел

Ад заўтра зноў на капейку патаннее паліва

З 14 сакавіка зноў таннее паліва і зноў на капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім».

Новыя цэны будуць такія:

  • АІ-92-К5-Еўра — 2,34 рубля;
  • АІ-95-К5-Еўра — 2,44 рубля;
  • АІ-98-К5-Еўра — 2,66 рубля;
  • дызельнае паліва — 2,44 рубля.

Дагэтуль цэны на паліва былі стабільныя больш за паўгода, апошні раз яны карэктаваліся ў чэрвені 2022-га. На той момант гэта было ажно 18-е падаражанне з пачатку года, цана тады кожны тыдзень падымалася на 2 капейкі.

А тыдзень таму, 7 сакавіка, паліва нечакана патаннела на капейку, і цяпер гэты трэнд працягваецца.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера