Знайсці
06.02.2023 / 15:354РусŁacБел

Рысям і каракалам у Мінскім заапарку зладзілі наваселле

Каты ў заапарку абжываюцца ў новым жыллі, паведамляе Blizko.by

Яны знаёмяцца з цалкам новым жыллём, размешчаным на «старой» тэрыторыі заапарка. Цяпер суседзі могуць пазайздросціць іх раскошным апартаментам: кожнай пары дасталася паўнавартасная трохпакаёвая «кватэра».

Новыя вальеры куды большыя за старыя — цяпер у кожнай жывёлы ўласны пакой, а для «праменаду» парам прапануецца прасторны выгул. Пакуль звяры насцярожана вывучаюць новую тэрыторыю, але ў заапарку ўпэўненыя, што новае жыллё ім спадабаецца.

Новыя прасторныя вальеры маюць перавагу і для наведвальнікаў — яны добра праглядаюцца, жывёлы глядзяцца вельмі эфектна. У адміністрацыі Мінскага заапарка запрашаюць наведаць размешчаную на беразе Свіслачы ўстанову і палюбавацца катамі.

Але папярэджваюць — у халоднае надвор'е цеплалюбівыя каракалы сядзяць у пакоях, дзе ў іх цёплыя падлогі. А паколькі на тыдні пацяплення ў сталіцы чакаць не даводзіцца, то і візіт у заапарк лепш адкласці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
баж і укж/адказаць/
06.02.2023
"запрашаюць наведаць .. Але папярэджваюць .. візіт у заапарк лепш адкласці."
клас! падача навін проста супер!)
06.02.2023
баж і укжпаколькі на тыдні пацяплення ў сталіцы чакаць не даводзіцца...візіт у заапарк лепш адкласці.
0
баж і укж/адказаць/
07.02.2023
Але, милая моя, я не хожу в зоопарк, в отличие от таких, ізвраўенцев, как Vir

ходила с ребенком, когда он маленький был. и-то мне все это было больно...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера