Знайсці
06.02.2023 / 11:2331РусŁacБел

«Патрэбная развязка». Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для працы з ахвотнымі вярнуцца на радзіму

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб стварэнні камісіі для працы з ахвотнымі вярнуцца на радзіму. Аб гэтым ён заявіў, прымаючы з дакладам генеральнага пракурора Андрэя Шведа, паведамляе БелТА.

«Адно з найважнейшых пытанняў. Я сёння падпісаў указ, які падрыхтаваны групай спецыялістаў на чале з вамі аб разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, што знаходзяцца за мяжой, па пытаннях здзяйснення імі правапарушэнняў. Гэта як раз тое пытанне, якое мы абмяркоўвалі напярэдадні. Я паглядзеў і склад [камісіі], і іншае. Калі мы нешта тут ва ўказе не прадугледзелі, дастаткова ўлады ў генеральнага пракурора для таго, каб задзейнічаць увесь дзяржаўны апарат, дзяржслужачых для таго, каб вырашыць гэтую праблему з тымі збеглымі», — сказаў Лукашэнка.

У склад камісіі сярод іншых увайшлі людзі, якія апынуліся ў ліку «пацярпелых» ад «экстрэмісцкай» дзейнасці. «Грамадства будзе разумець, што рашэнні прымаюць не Лукашэнка, Швед і іншыя — людзі, надзеленыя ўладай. Натуральна, што мы гэта павінны арганізаваць і быць галоўнымі дзеючымі асобамі. Але і тыя, якія бачылі, што адбывалася, і трывалі, і супраць іх здзяйсняліся нейкія акты гвалту ці правапарушэнні», — сказаў Лукашэнка.

Таксама ён намякнуў, што камісія можа разглядаць і справы тых людзей, якія не з'язджалі.

«Трэба глядзець не толькі збеглых. Хтосьці з-пад плінтуса вылезе — яны ж разумеюць, што мы іх усё роўна знойдзем. Хтосьці звернецца ў камісію. Вы ў камісіі ўжо разберацеся», — дадаў Лукашэнка.

Ён мяркуе, што за мяжу з’ехала 2 тысячы беларусаў, максімум 4 тысячы.

Ён абяцае, што «усё будзе па законе».

«Заяву — у камісію (хочаце — па інтэрнэце перадавайце, хочаце — у канверце перасылайце) — мы разгледзім любую вашу заяву. Але сілай сюды цягнуць, каб пасадзіць, як яны кажуць, або каб пагаварыць з кімсьці, мы не збіраемся. Гэта наша добрая воля, мы яе прадэманстравалі. Калі ласка, звяртайцеся, будзем разглядаць вашыя заявы. Не хочаце — сядзіце там. Хочаце — ваюйце, хочаце падмятайце вуліцу. Не ўсе ж могуць ваяваць нават, не ўсіх жа возьмуць на фронт. Мяціце вуліцу, мыйце посуд. Хто больш падрыхтаваны — будуць патроны падаваць у Польшчы ці Літве. Гэта іх выбар. Мы нікога не прымушаем і не настойваем у гэтым плане», — заявіў Лукашэнка.

«Гэтае пытанне неяк трэба здымаць у грамадстве. Патрэбная развязка», — падсумаваў ён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
49
Ха-ха
57
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
26
7
Anatol Starkou/адказаць/
06.02.2023
І яшчэ адна заўвага. Бо вы ж тут усе граматныя ў палітыцы.
Памятаеце, бел-чырвона-белыя, як кракадайлавыя бчб слёзы лілі адраджэнцы і вы потым, калі падраслі, ды самастойна сталі даставаць да компаў і крыць Старкова, маўляў, кругом жа русіфікацыя да акупацыя. Памятаеце? Доообра памятаеце.
І вось вас адраджэнская Свабода і польскія Хартыі97, NEXTA і тады яшчэ беларускія ТУТбаі падштурхнулі спачатку ў бчб шкарпэтках прайсціся па вуліцах Мінска летам-2020, а потым зваліць у Польшчу, і іншыя дэмакратычна развіваюшчыясяяя краіны. А беларусаў на Беларусі стала меней. СКАЖЕМ, на 100тысяч. Вось вам і русіфікацыя ды акупацыя да кучы, зробленыя вашімі нежнымі граматнымі ў палітыцы бчб ручкамі. 
5
Anatol Starkou/адказаць/
06.02.2023
ну і трэццяе і зваліваю, каб не замінаць вашаму бчб святу

ізноў бяру тую ж самую лічбу 100 тыс збеглых
вы разумееце што яна не ад фанара мной узята. няхай будзе 100 тыс
пачынаючы з 1994 году, усё бчб набірала ў раённе 500 тыс галасоў на выбарах
я ў 2020-м таксама падлічыў і на форумах сказаў бчб, што набярэце 500 тыс галасоў
апынулася 570 тыс. я памыліўся таму, што замежжа паваліла на выбары-2020
сам стаяў 3,5 гадзіны ў Нью-Ёрку, каб прагаласаваць
ну зараз нам замежным шлях да галасавання ўлада закрыла
і быццам на Бацькаўшчыне застаюцца тыя ж 500 тыс галасоў
але не так сёлета - іх стала ўжо на 100 тысяч меней, дзякуючы таму, што вам польскія клёцкі падабаюцца лепей, чым беларускія дранікі
значыць засталося максімум 400 тысяч бчб галасоў

за што на Бацькаўшчыне галасіць будзем такой моцнай сілай?
а за што хочаш
напрыклад, за аблядзяненьне з Расеяй



0
Anatol Starkou/адказаць/
06.02.2023
Грышка , Хачу, Грышка, сапраўды хачу, але не паеду. І не з-за раю на Беларусі ці аду ў ЗША. а таму, што не хачу рызыкаваць у 71 год, бо ёсць верагоднасць майго невяртання да дачкі і ўнукаў назад у Амерыку.
Дык вось хачу пабачыць сясцёр і братоў на развітанне, а не магу кінуць дачку і ўнукаў.
 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера