Знайсці
31.01.2023 / 15:44РусŁacБел

У Мінску зноў запрацавалі медцэнтры «Кравіра»

З 31 студзеня сетка медыцынскіх клінік «Кравіра» аднавіла працу. З-за прэтэнзій Міністэрства аховы здароўя з канца лістапада кліенты вымушаныя былі шукаць іншыя варыянты па медабслугоўванні. Аднак цяпер медыкі вярнуліся да працы, ідзе запіс пацыентаў, паведамляе Onliner.by.

У лістападзе «Кравіра» часова зачынілася. Такое рашэнне было прынятае пасля маніторынгу лячэбна-кантрольнага савета Міністэрства аховы здароўя. У кампаніі распавялі, што за два месяцы ўсе недахопы былі ліквідаваныя, і медыкі зноў гатовыя прымаць кліентаў у трох філіялах па адрасах у Мінску: пр. Пераможцаў, 45; вул. Захарава, 50д; вул. Скрыпнікава, 11б.

Разам з «Кравірай» у лістападзе Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзій прыватнай стаматалогіі «Доктар Нэма» і «ПлеядаМед» (Dental Clinic). Па кантактных тэлефонах, якія размешчаныя ў адкрытым доступе, у гэтых медцэнтрах па-ранейшаму не адказваюць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930