Знайсці
30.01.2023 / 22:49РусŁacБел

Сілавікі забралі з офіса «Шахцёра» дырэктара клуба

Як стала вядома Tribuna.com, 30 студзеня сілавікі, правёўшы ў офісе салігорскага футбольнага клуба «Шахцёр» пэўныя дзеянні, забралі з сабой дырэктара клуба Аляксандра Марчанку. На гэты момант ягоны статус невядомы.

Аляксандр Марчанка. Фота: fcshakhter.by

Марчанка быў прызначаны на пасаду дырэктара ў пачатку 2021 года. Раней ён узначальваў «Гарадзею».

30 студзеня была заведзена крымінальная справа на прадстаўніка «Шахцёра» за аказанне ўплыву на вынік матча чэмпіянату Беларусі па футболе. Прозвішча падазраванага не называецца.

22 студзеня быў затрыманы ў Мiнску спартыўны дырэктар «Шахцёра» Уладзімір Нідэргаус.

Чытайце таксама:

Следчы камітэт завёў крымінальную справу супраць прадстаўніка салігорскага «Шахцёра» за дагаворны матч

У офісе салігорскага «Шахцёра» праходзяць праверкі з удзелам узброеных сілавікоў

Чорная бухгалтэрыя, назапашаныя даўгі, сумнеўныя трансферы. Як працуюць каламутныя схемы ў салігорскім «Шахцёры»

Затрымалі намесніка дырэктара футбольнага клуба «Шахцёр»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера