Знайсці
30.01.2023 / 19:332РусŁacБел

Рыкард Ёзвяк: ЕС на гэтым тыдні мае ўзгадніць новыя санкцыі супраць Беларусі

На гэтым тыдні Еўрасаюз павінен узгадніць чарговы пакет санкцый супраць беларускага рэжыму, паведаміў у сацсетках брусельскі карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

Раней у СМІ паведамлялася, што пад новыя санкцыі трапяць тавары і тэхналогіі падвоенага прызначэння, якія могуць быць выкарыстаныя ў ваенных мэтах. Таксама пад абмежаванні трапяць цэлыя сектары эканомікі — нафта, вугаль, сталёвая прадукцыя і золата. Акрамя таго, санкцыі, як мяркуецца, закрануць авіяцыйны і энергетычны сектары краіны.

Раней аналагічныя санкцыі ЕС увёў супраць Расіі. 

Праз пару тыдняў, як піша Ёзвяк, Еўрасаюз плануе прадставіць і дзясяты пакет санкцый супраць Расіі. Іх плануюць узгадніць да першай гадавіны поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
30.01.2023
Наконец-то! Тотальный бан на весь экспорт людоеда!
0
ПачварамПачваравае!/адказаць/
31.01.2023
Божа, ўзгадні!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера