Знайсці
31.01.2023 / 13:327РусŁacБел

«Адзін келіх карысны»? Выглядае, што не

Некаторы час навукоўцы схіляліся да думкі, што алкаголь у разумных дозах карысны для арганізма, цяпер большасць сыходзіцца на тым, што нават «адзін келіх» шкодны.

Фота: pixabay

Цяпер большасць дактароў упэўнена сцвярджае, што алкаголь шкодзіць здароўю, нават калі піць яго у нязначнай колькасці.

Чаму алкаголь такі шкодны?

Навукоўцы лічаць, што алкаголь выклікае праблемы са здароўем, шкодзячы ДНК.

Арганізм расшчапляе алкаголь у ацэтальдэгід — хімічнае рэчыва, таксічнае для клетак, якое не толькі разбурае вашу ДНК, але і не дае арганізму аднаўляць пашкоджанні. Клетка з пашкоджаным ДНК можа пачаць працаваць няправільна, у тым ліку можа пачаць утварацца ракавая пухліна.

Алкаголь таксама выклікае акісляльны стрэс. Гэта ўжо іншая форма пашкоджання ДНК, якая можа быць асабліва небяспечная для клетак, што высцілаюць крывяносныя сасуды. Акісляльны стрэс можа прывесці да фізічнага змянення артэрый, у выніку чаго павышаецца артэрыяльны ціск і з'яўляецца ішэмічная хвароба сэрца.

Хіба алкаголь не карысны для сэрца?

Некаторыя даследаванні сцвярджаюць, што невялікая колькасць алкаголю, асабліва чырвонага віна, можа быць карыснай. Мінулыя даследаванні паказалі, што алкаголь павышае ўзровень ЛПВШ (ліпапратэінаў высокай шчыльнасці) — так званага «добрага» халестэрыну. А рэсвератрол (антыаксідант, які знаходзіцца ў вінаградзе і чырвоным віне), мае сардэчна-ахоўныя ўласцівасці.

Гіпотэза, што нізкая доза алкаголю карысная для сэрца, імаверна, узнікла з-за таго, што людзі, якія п'юць у невялікіх колькасцях, як правіла, маюць здаровыя звычкі: даюць сабе фізічныя нагрузкі, ядуць удосталь садавіны і гародніны і не кураць. У назіральных даследаваннях перавагі такіх паводзінаў для сэрца маглі быць памылкова прыпісаны алкаголю, піша The New York Times.

Апошнія даследаванні паказалі, што прыём нават малых доз алкаголю павялічвае рызыку павышэння крывянага ціску і развіцця сардэчных захворванняў, а калі чалавек добра так п'е, то рызыка ўзрастае яшчэ больш. Ужыванне алкаголю таксама звязана з парушэннямі сардэчнага рытму, вядомымі як пульсуючая арытмія, што павышае рызыку ўтварэння тромбаў і інсульту.

Алкаголь вядзе да раку

Усе ведаюць, што курэнне выклікае рак, але мала хто ўсведамляе, што алкаголь таксама моцны канцэраген.

Алкаголь — прычына многіх відаў раку: поласці рота, глоткі і гартані, раку стрававода, раку печані, раку малочнай залозы і каларэктальнага раку. Даследаванні паказваюць, што можа быць сувязь паміж алкаголем і іншымі відамі раку, у тым ліку ракам прастаты і падстраўнікавай залозы, хоць доказы пакуль менш адназначныя.

Для некаторых відаў раку, напрыклад, раку печані і прамой кішкі, рызыка ўзнікае толькі тады, калі людзі п'юць празмерна. А вось для раку малочнай залозы і стрававода рызыка ўзрастае пры ўжыванні любых доз алкаголю.

Дык варта менш піць ці зусім кінуць?

Нават невялікае зніжэнне спажывання алкаголю можа быць карысным, кажуць навукоўцы, асабліва калі вы трымаецеся здаровага ладу жыцця ў астатнім: не курыце, займаецеся спортам.

Пры цяжарнасці алкаголь супрацьпаказаны ў любых колькасцях, нават самых нязначных. 

Калі вы адчуваеце сябе кепска пасля ўжывання алкаголю — значыць, ваш арганізм яго не ўспрымае, вам ён асабліва шкодны.

У кожным разе, адмова ад спажывання алкаголю прынясе карысць і вам, і людзям побач, асабліва калі згадаць пра тое, што з даходаў ад вытворчасці і продажу алкаголю аплачваецца значная частка палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
2
0
рюмка водки на столе/адказаць/
31.01.2023
"асабліва калі згадаць пра тое, што з даходаў ад вытворчасці і продажу алкаголю аплачваецца значная частка палітычных рэпрэсій"
дык а калі ябацек пачнуць па палітычных матывах саджаць, дык трэба будзе наадварот пачынаць бухаць?
02.02.2023
давно уже доказано алкоголь вреден в любых количествах.     
02.02.2023
Doctor, sioņnia pavietra ū haradach značna boļs skodnaje, čym toj alkahoļ. Uvohulie, na hetaj plianecie ūsio (u liuboj koļkasci) skodzic` čalavieku i viadzie da na 100% lietaļnaha vyniku. 

Navat u čas seksu liudzi časam pamirajuc`, dyk sto ciapier, nie ja... kachacca ???
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера