Знайсці
19.01.2023 / 21:544РусŁacБел

Венгрыя спрабуе зноў заблакаваць транш дапамогі Еўрасаюза Украіне

Пра чарговую асаблівую пазіцыю Венгрыі паведаміла польскае выданне RMF FM са спасылкай на высокапастаўленага еўрапейскага дыпламата.

Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан

Паводле сведчання крыніцы, Еўрапейскі фонд міру (EPF) павінен быў выдзеліць на падтрымку Украіны каля паўмільярда еўра, але не змог гэта зрабіць з-за блакавання з боку Венгрыі.

У панядзелак адбудзецца сустрэча міністраў замежных спраў краін ЕС, на якой яны могуць аказаць ціск на Будапешт, адзначае RMF. Вета Венгрыі, маўляў, абурае еўрапейскіх дыпламатаў, бо яно спрыяе Расіі і не грунтуецца на нейкіх аб'ектыўных падставах.

Пры гэтым у Еўрасаюза ёсць запасны план абыходу вета, як гэта было ў выпадку, калі Венгрыя заблакавала 18 млрд еўра макрафінансавай дапамогі Украіне ў пачатку снежня. Тады ЕС хацеў нават прыняць прававы акт, які дазволіў бы накіраваць дапамогу ў абыход Венгрыі. У выніку краіна саступіла, і пакет дапамогі быў прыняты.

Такой невялікай дзяржаве, як Венгрыя, адной цяжка дыктаваць пазіцыю ўсяму ЕС, адзначыў дыпламат.

Чытайце таксама:

Орбан: Калі ЗША перастануць даваць Украіне грошы і зброю, вайна спыніцца

Венгрыя заблакавала выдзяленне Украіне €18 млрд у 2023 годзе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
12
0
Права вэта - зло/адказаць/
20.01.2023
Скасоўваць трэба гэта права і толькі тады ЭЗ мае магчымасць на будучыню, а інакш яго ў бліжэйшыя год 20-30 чакае лёс Рэчы Паспалітай часоў караля Панятоўскага.
0
Не такі як ёсць/адказаць/
20.01.2023
Не так даўно быў прэцэдэнт выхаду краіны з ЕС, мусіць час стварыць выключэння краіны з ЕС
0
Тэкля/адказаць/
20.01.2023
Як яна, Венгрыя, наогул аказалася ў Еўрасаюзе?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера