Знайсці
15.01.2023 / 18:292РусŁacБел

Гомельскі хімзавод з-за вайны страціў 95 працэнтаў экспарту

ААТ «Гомельскі хімзавод» летась у сакавіку праз напад Расіі на Украіну страціў 95% экспарту. Пра гэта «Весніку «Белнафтахіма» расказаў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Чарнякоў.

Фота: belchemoil.by

«Не сакрэт, што ў пачатку сакавіка мы раптоўна страцілі 95% экспарту, які складаў 70% усёй выручкі, і засталіся са стратным унутраным рынкам. Рэч у тым, што на працягу пяці гадоў прадпрыемства не падымала цэны на ўгнаенні ўнутры краіны, бо ўдавалася перакрываць страты на айчынным рынку даходамі ад экспарту», — сказаў ён.

Па словах дырэктара, прадпрыемства знайшло выйсце з сітуацыі праз павышэнне цэн на беларускім рынку, а таксама «канцэнтравалі намаганні на пераарыентацыі экспарту суседняга рынку Украіны, які закрыўся, а гэта прыкладна 360-430 тысяч тон штогод». Альтэрнатыву знайшлі, як і звычайна ў цяперашняй беларускай сітуацыі, у пастаўцы большай колькасці ўгнаенняў на расійскі рынак, хоць раней «расійскі рынак нам быў не асабліва цікавы, паколькі там шмат сваіх моцных вытворцаў».

Чытайце таксама:

«Гомсельмаш» стаў прадпрыемствам ваенна-прамысловага комплексу: у яго склад увайшоў «абаронны» завод

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
0
Грышка/адказаць/
16.01.2023
Кошт вайны. Агрэсары таксама павінны заплаціць цану, а ня толькі ахвяры. Прарасейскі мілітарызм і антыбеларускі тэрарызм дыктатуры Лукашэнкі збанкрутуюць Беларусь.
16.01.2023
Грышка, ужо збанкрутавалі
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера