Знайсці
31.12.2022 / 21:5649РусŁacБел

Гісторыя паскорылася, мы парвём кайданы дыктатуры — навагодні зварот «Нашай Нівы»

У 2022 годзе мы сталі сведкамі вялікага пералому. Год, які дыктатары спадзяваліся зрабіць годам свайго вялікага трыумфу, прывёў іх на мяжу катастрофы.

Мы пабачылі, хто смялейшы — Пуцін ці Зяленскі; хто разумнейшы — Шайгу ці Залужны; якая сістэма больш эфектыўная — заходняя дэмакратыя ці еўразійскія дыктатуры. Ці мы разумелі гэта год таму? Не ўсе.

У кожнага са свабодных народаў дарога да свабоды была сваёй — ні ў кога яна не была кароткай. 

З 2020 года ў Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, якіх свет у ХХІ стагоддзі не бачыў. Гэтую старонку ўжо не выкрасліць з нашай гісторыі. Беларусь ператварылася ў паліцэйскую дыктатуру, якая за шчодрую аплату з Масквы трымае ў страху і рабстве вялікі еўрапейскі народ. Але як выпрабаванні паказалі сілу Захаду і гераізм украінцаў, так і беларусы паказалі ў 2022-м свае найлепшыя рысы.

17 герояў-беларусаў аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Беларусі і Украіны. Успомнім іх за святочнымі сталамі. Успомнім і тыя тысячы найлепшых з найлепшых беларусаў, якія застаюцца за кратамі.

Ніхто не скажа, што беларусы падтрымліваюць Лукашэнку і вайну, пакуль тысячы палітвязняў крывёй са сваіх грудзей даказваюць адваротнае самім фактам свайго знаходжання за кратамі. Гераізм палітвязняў, розум нашых лідараў, цвёрдасць кожнага з нас урэшце сточаць кайданы тупой дыктатуры.

За якімі сталамі мы б ні сядзелі сёння, у княскім Полацку ці ў каралеўскім Наваградку, у шумлівым Мінску ці на родавым хутары, у акопах пад Бахмутам ці наваполацкай калоніі, мы ўсе сёння скажам гэта: «На наступны год — у свабоднай Беларусі!» І мы не стомімся, і мы не зняверымся гэта паўтараць столькі, колькі трэба. А 2023 год — хай ён нас здзівіць, хай ён расставіць усё на законныя месцы хутчэй, чым у нашых самых смелых марах.

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
117
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2
1
Anatol Starkou/адказаць/
03.01.2023
Мікола))), Калі такіх як ты, то гэта не грэх.
0
РыБа/адказаць/
03.01.2023
Valadzimir, я пра тое, што вы нібы хочаце вярнуцца ў той час, у тое Княства... адкінуўшы (незважаючы на) гісторыю (падзеі, працэсы), што была апасля тых часоў?
0
Valadzimir/адказаць/
03.01.2023
РыБа, я не за тое, каб вярнуцца ў ВКЛ, "туды", а наадварот - каб ВКЛ, ягоную сапраўднуюгісторыю і ідэю, пакладзеную ў яго падмурак, вярнуцьсюды. Таму што тутэйшы народ, які сфармаваўся, як адно цэлае, менавіта ў ВКЛ, не ведаючы гэтага (сапраўднай гісторыі і першаідэі ВКЛ), не ведае, не разумее і самаго сябе, - і таму не мае суб'ектнасьці, і непазьбежна (ужо, магчыма, даволі хутка) будзе канчаткова паглынуты суседзямі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера