Знайсці
02.07.2022 / 15:503РусŁacБел

Беларусы Польшчы збіраюць грошы на «Байрактар» для Украіны

Грошы на «Байрактары» для ўкраінцаў збіраюць і палякі, і літоўцы. Беларус Падляшша Тамаш Суліма запусціў асобны збор для беларусаў.

«Беларусы, якія жывуць у Польшчы, не могуць і не хочуць бяздзейнічаць перад абліччам жахлівай вайны ва Украіне. Таму падтрымліваем грашовы збор на «Байрактар» праз краўдфандынг! Памятаем падтрымку палякаў і ўкраінцаў пасля 2020 года. Мы не згодныя з палітыкай Рэспублікі Беларусь, акупаванай рэжымам А. Лукашэнкі. Мы не хочам асацыявацца з ім. Мы на баку Украіны да канца», — напісаў ініцыятар.

У беларускім зборы на гэты момант паўдзельнічаў ужо 81 чалавек. Сабрана больш за 9 тысяч злотых.

Чытайце таксама:

Байрактар супраць расійскага СПА: чаму армія РФ аказалася практычна бяссільнай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
10
вася/адказаць/
02.07.2022
а ведь этот байрактар когда - нибудь ке вам вернётся. и очень скоро
0
Іван/адказаць/
02.07.2022
Правільна. Гэта той выпадак, калі словы бездапаможныя, толькі зброя можа дапамагчы.
04.07.2022
вася
Байрактар не прилетит. А ты к нему тоже не ходи
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера