Знайсці
02.04.2021 / 21:51РусŁacБел

Nike дамаглася забароны на продаж «сатанінскіх» красовак

Пасля выпуску красовак з дадаткам чалавечай крыві, створаных кампаніяй MSCHF і амерыканскім рэперам Lil Nas X, кампанія Nike падала ў суд на вытворцаў «сатанінскага» абутку.

Фота The New York Times

Суд у Нью-Ёрку задаволіў патрабаванне Nike і часова забараніў продаж Satan Shoes, створаных па аналогіі з красоўкамі Nike Air Max 97, паведамляе CBS News.

Судовая забарона азначае, што стваральнікі не маюць права выконваць замовы на абутак.

Кампанія MSCHF адзначае, што большая частка партыі «сатанінскіх» красовак ужо распрададзеная. Аднак прадстаўнікі Nike настойваюць, каб усе замовы былі ануляваныя.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера