Знайсці
20.09.2013 / 00:5740РусŁacБел

На паказ калекцыі ад Sisters Parfenovich сабраўся ўвесь мінскі бамонд, у тым ліку Варламаў

Увечары 19 верасня ў Нацыянальнай школе прыгажосці прайшоў паказ мадэляў брэнда Sisters Parfenovich сезона вясна-лета 2014. Аўтары калекцыі — дызайнеркі сёстры Парфяновіч, Марына, Вольга і Алена (фота 16).

Зала была запоўненая прыгожымі дзяўчатамі і жанчынамі, мужчын было мала, дый тыя збольшага фатографы.

На паказе былі заўважаныя дызайнер Аляксандр Кірынюк, тэлевядучая Ганна Бонд (фота 6), прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных з жонкай (фота 3). Спявачка Ірына Дарафеева прыйшла са сваім прадзюсарам Юрыем Савашам (фота 4 і 5). Мадэльер Саша Варламаў сядзеў у таварыстве прыгожых бландзінкі і брунэткі (фота 2).

Гасцей частавалі сокамі, каньяком і віном.

Просім ідэнтыфікаваць іншых наведнікаў паказу праз каменты да гэтага артыкула.

Фота Сяргея Зініна.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930