Грамадства1212

Юрый Сівакоў пра знікненне беларускіх палітыкаў: Мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе

Былы міністр унутраных спраў зрабіў нечаканае прызнанне.

У сённяшнім Прессболе апублікавана вялікае інтэрв’ю з былым міністрам спорту і ўнутраных спраў, а сёння прарэктарам Мінскага інстытута ўпраўлення Юрыем Сіваковым.

— У чым вас больш за ўсё звычайна папракаюць? — пацікавіўся, у тым ліку, журналіст Сяргей Шчурко.

— Напэўна, любы чалавек здаровага сэнсу, які са мной ніколі не сустракаўся, а ведае пра Сівакова толькі па чутках, звязвае гэтае прозвішча са зніклымі палітыкамі. Ну што ж… Я за гэта адказваю, мая віна ў гэтым была, ёсць і будзе.

Нагадаем, што ў 1999 г. без звестак зніклі палітыкі Юрый Захаранка, Віктар Ганчар і бізнэсовец Анатоль Красоўскі, у 2002 г. журналіст Дзмітрый Завадскі. Тады заяўлялася, што дачыненне да гэтага мае вышэйшае кіраўніцтва краіны.

Называлася сярод іншага і імя Юрыя Сівакова, якому пазней ЕС забараніў уезд у краіны Еўропы, менавіта за датычнасць да знікнення Захаранкі і Ганчара.

Каментары12

Коля-секʼюрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА2

Коля-секʼюрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

ФБР назвала імя таго, хто страляў у Трампа23

Калі з Беларусі сыдзе анамальная спёка4

Расіяне занялі Ураджайнае

Беларуска падарожнічае па самых бедных краінах Афрыкі і расказвае — як гэта, калі цябе пастаянна разводзяць на грошы12

Два чалавекі загінулі ў аварыі пад Магілёвам, чацвёра — у рэанімацыі8

Дональд Трамп зрабіў заяву пасля атакі на яго8

Байдэн сказаў, што моліцца за Трампа, і заклікаў аб'яднацца ўсю нацыю11

Чалавек, які страляў на мітынгу ў Дональда Трампа, забіты9

Падчас замаху на Трампа як мінімум адзін чалавек загінуў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля-секʼюрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА2

Коля-секʼюрыці, Цяцерын з торбамі і доктарка з Беленькім. Як выглядала світа Лукашэнкі на «Славянскім базары» ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →