Здарэнні193193

Крывавы панядзелак. Выбух на «Кастрычніцкай»: фоты і відэа з месца здарэння

На станцыі «Кастрычніцкая» ў гадзіну пік, а 17.54, адбыўся выбух. Не менш за 12 чалавек загінула, 150 паранена.

На станцыі «Кастрычніцкая» ў гадзіну пік, а 17.54, адбыўся выбух. Не менш за 12 чалавек загінула, 150 паранена.

У выніку выбуху ў мінскім метро загінулі як мінімум 12 чалавек, паведамляюць крыніцы ў праваахоўных органах. Траўмы рознай ступені цяжкасці атрымалі не менш за 150 асобаў. Траўмы пацярпелых — у асноўным апёкі і пашкоджанне ніжніх канечнасцяў — сведчаць аб выбуху магутнай сілы. Выбуховая хваля даляцела да суседніх станцый метро. А ў вестыбюлі «Кастрычніцкай» сарвала бляшаныя падвясныя столі. 22 параненыя, пераважна з адарванымі канечнасцямі, знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі Бальніцы хуткай дапамогі і іншых сталічных шпіталяў.

Удакладненыя спісы пацярпелых, а таксама інфармацыю пра патрэбы ў крыві для параненых шукайце ў іншых артыкулах на сайце «Нашай Нівы».

Выбух адбыўся на станцыі метро «Кастрычніцкая». Гэта ўсяго за пару соцень метраў ад рэзідэнцыі прэзідэнта Беларусі. Абедзве лініі метро застаюцца закрытай для руху. У цэнтры Мінска некалькі гадзін панаваў транспартны хаос.

А 20.15 на месца здарэння прыбыў Аляксандр Лукашэнка, які заявіў, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», што «ўзяў сітуацыю ў Мінску пад асабісты кантроль». Гэта адбылося пасля экстранай нарады з ягоным удзелам. На месца трагедыі ён прыехаў са сваім маленькім сынам Колем.

Каардынатарам групы па расследаванні выбуху прызначаны намеснік генеральнага пракурора Швед — асоба, якую называлі чалавекам Віктара Лукашэнкі ў генпракуратуры.

«Крыць няма чым. У гэтым вінаваты толькі мы», — прызнаў Аляксандр Лукашэнка.

«Без вас нам цяжка будзе знайсці гэтых уродаў. Нам трэба будзе ваша дапамога», — звярнуўся ён да грамадзянаў.

«Прааналізуйце, каму не падабалася стабільнасць», — запатрабаваў Лукашэнка ад сілавікоў. Ягоны голас не выдаваў эмоцый, у ягонай міміцы і жэстыкуляцыі не было нервознасці.

«Мужыкі, нам кінуты сур’ёзны выклік, патрэбны адэкватны адказ і ён павінен быць знойдзены», — заявіў Лукашэнка.

«Я вас папярэджваў, што нам спакойнага жыцця не дадуць. Хто яны? І з адказам на гэтае пытанне прашу паспяшацца», — падкрэсліў Лукашэнка.

Ён загадаў прыняць дапамогу Расіі ў расследаванні тэракта і ў аказанні дапамогі пацярпелым.

Лукашэнка даў загад абвесціць дзень жалобы ў Мінску.

Каментатар АНТ Міхальчанка амаль адразу пасля выбуху ўсклаў віну за здарэнне на ворагаў стабільнасці, якія апанаваныя сваімі ідэямі.

За аналагічным тэрактам 3 ліпеня 2008 года ішла хваля арыштаў і ператрусаў, якая ўдарыла найперш па палітычных праціўніках Аляксандра Лукашэнкі. Вінаватых так і не знайшлі, але прагналі ўсё дарослае насельніцтва праз дактыласкапію.

Ахвяры выбуху ў мінскім метро. Асцярожна: шакуючыя фоты:

Сведчанні пацярпелых ад выбуху на «Кастрычніцкай». Рэпартаж Белсата:

Рэпартаж СТВ:

Выбух на «Кастрычніцкай». Відэа LifeNews:

Першымі нам пра выбух паведамілі чытачы. На момант прыезду на плошчу рэпарцёраў, з падземных пераходаў ішоў дым. На Плошчы стаяў пах гарэлага. Машыны хуткай дапамогі стаялі па ўсёй даўжыні Плошчы. Людзі выходзяць з падземных пераходаў, які вядуць у метро, некаторых пацярпелых выносяць. Многія людзі скрываўленыя, абпаленыя. Такую карціну назіралі рэпарцёры «Нашай Нівы».

Выбух адбыўся на станцыі «Кастрычніцкая», з боку ГУМа.

Да месца здарэння неўзабаве з’ехаліся дзясяткі машын пажарных, хуткай дапамогі і міліцыі.

Параненых выносілі і выводзілі з розных выхадаў са станцыі «Кастрычніцкая». Параненых былі дзясяткі.

Рэпарцёры «Нашай Нівы», якія прыбылі на Плошчу праз некалькі хвілін пасля здарэння, бачылі, як з падземнага пераходу выбягаюць шакаваныя людзі. Вопратка некаторых з іх абсыпаная тынкоўкай. Паводле іх словаў, на станцыі нешта гучна выбухнула.

Рух па праспекце Незалежнасці для аўтамабіляў быў перакрыты прыкладна на гадзіну. Пешаходаў з Плошчы неўзабаве адцясніў спецназ.

Відавочцы казалі пра шматлікія ахвяры.

Хлопец, які выйшаў са станцыі, паведаміў рэпарцёру «Нашай Нівы», што бачыў людзей з адарванымі нагамі. Журналістка «Нашай Нівы» бачыла, як да хуткай дапамогі вынеслі жанчыну з адарванай ступнёй.

На выхадах з метро ў бок ГУМа і ў бок Дома афіцэраў сядзелі і ляжалі параненыя. Некаторыя без прытомнасці, з вельмі цяжкімі раненнямі. Людзі на вуліцы дапамагалі дактарам аказваць ім дапамогу.

У цэлым панавала выдатная арганізаванасць. Медыкі і пажарнікі дзейнічалі ў дасканалым парадку. Людзі на вуліцах праяўлялі салідарнасць, паводзілі сябе разумна.

Неўзабаве міліцыянты ачапілі хуткія, каб забяспечыць умовы для працы дактароў.

Большая частка пацярпелых знаходзілася з боку ГУМа.

Трупы ляжалі на тратуарах, накрытыя цэлафанам і матэрыяй.

«Я стаяў на сярэдзіне перона „Кастрычніцкай“, бліжэй да кірунку на Уручча, — расказаў „Нашай Ніве“ відавочца. — Цягнік ужо прайшоў, я на яго не паспеў. Выбух адбыўся ў процілеглым баку станцыі, з боку ГУМа. Адразу ўзнялося шмат пылу, людзі закрычалі. Бачыў акрываўленых».

Аляксандр Лукашэнка сабраў экстраную нараду з нагоды здарэння. Лукашэнкаўскія СМІ паведамляюць, што ім дадзена даручэнне пра ўзмацненне мераў бяспекі. На нарадзе Лукашэнка даў заданне сілавікам праверыць усе склады, дзе захоўваецца выбухоўка, а таксама правесці ўсе неабходныя праверкі. Некаторыя назіральнікі мяркуюць, што зараз можа адбыцца чарговая хваля ператрусаў у актывістаў апазіцыі і арыштаў палітычных праціўнікаў Лукашэнкі, як тое было пасля выбуху 3 ліпеня 2008 года.

Сачыце за інфармацыяй праз «Нашу Ніву».

Каментары193

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цапкала расказаў, што на грэчаскай мяжы яго абвінавацілі ў крадзяжы аўтамабіля9

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →