Улада66

Шапіра даў задні ход: супрацоўнікі апарата перастараліся

Чыноўнік сцвярджае, што яго распараджэнне пра замежныя камандзіроўкі датычыць толькі дзяржпрадпрыемстваў.

Чыноўнік сцвярджае, што яго распараджэнне пра замежныя камандзіроўкі датычыць толькі дзяржпрадпрыемстваў.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра ў інтэрв’ю «Комсомольской правде» пракаментаваў акалічнасці прыняцця распараджэння № 227р «Аб парадку выезду ў службовую камандзіроўку за мяжу». Па яго словах, яго

рашэнне датычыць, толькі тых кіраўнікоў, што працуюць на дзяржаўнай службе і атрымліваюць заробак з бюджэту.
Наяўнасць у распараджэнні фармулёўкі «незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасці і формы ўласнасці» кіраўнік вобласці патлумачыў тым, што супрацоўнікі апарата аблвыканкаму маглі перастарацца.

Нагадаем, што 4 лістапада 2010 г. з’явілася распараджэнне № 199р «Аб парадку паведамлення па выездзе ў службовыя камандзіроўкі за мяжу» за подпісам старшыні аблвыканкаму. Згодна яго кіраўнікі прадпрыемстваў мусілі загадзя папярэдзіць аблвыканкам пра запланаваны выезд за мяжу па службе. 16 снежня было прынятае распараджэнне № 227р, якое скасоўвала папярэдні дакумент. Новае рашэнне было размешчана на сайце аблвыканкаму ў раздзеле «Афіцыйныя дакументы» (11 студзеня яго знялі з сайту). У ім гаварылася, што яно прынята «ў мэтах забеспячэння стабільнай працы арганізацый, размешаных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці».

Згодна распараджэння, для атрымання дазволу на выезд на імя старшыні аблвыканкама неабходна прадставіць ліст з указаннем звестак пра дзяржаву і тэрмінах камандзіравання, мэты – і крыніцы фінансавання камандзіроўкі. Кантроль за выкананнем дадзенага распараджэння ўскладзены на Камітэт эканомікі аблвыканкаму. Сюды па выніках камандзіроўкі кіраўнікі арганізацый ў 10-дзённы тэрмiн мусяць даслаць інфармацыю аб выніках камандзіроўкі, у тым ліку пра яе эфектыўнасць.

Скандальная ініцыятыва Сямёна Шапіры нарабіла шуму. Вось як яго пракаментаваў для «Нашай Нівы» праваабаронца Гары Паганяйла:

«Гэтае распараджэнне пасягае на канстытуцыйнае права грамадзянаў на свабоду перамяшчэння, а таксама супярэчыць палажэнням Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, да якога далучылася наша краіна».
Паганяйла лічыць гэта спробай наладжвання татальнага кантролю за любымі працэсамі ў рэгіёне. «У дачыненні да прыватных арганізацый такія захады былі б проста непрымальнымі і незаконнымі». Праваабаронца робіць прагноз, што ініцыятыва Шапіры не атрымае ніякага эфекту.

Нагадаем, што ў свой час Аляксандр Лукашэнка ўвёў норму, паводле якой найвышэйшыя чыноўнікі павінны ўзгадняць у Адміністрацыі прэзідэнта любы свой выезд за мяжу.

Каментары6

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Мелказёраў расказаў, як аформіў медыцынскую страхоўку для сабакі і чаму гэта выгадна7

Беларуска і беларус здзівілі ўсіх на турніры па покеры на Багамах2

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў лістападзе прадалі ў «Доме Чыжа»

Украінскія вайскоўцы на мяжы акружэння ў чатырох вёсках Данеччыны

Трамп выступае за размяшчэнне еўрапейскіх войскаў ва Украіне для кантролю над будучым перамір'ем4

Генеральны сакратар НАТА заклікаў рыхтавацца да вайны з Расіяй праз 5 гадоў20

Беларускім журналістам у выгнанні акажа шчодрую падтрымку Фландрыя6

Прарыў у чорнай металургіі: новы метад павышае хуткасць вытворчасці ў 3600 разоў4

Затрымалі гаспадыню аграсядзібы пад Баранавічамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА1

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →