Грамадства6060

У Нацыянальны савет Цапкала і Карач увайшлі 17 чалавек. Хто гэтыя людзі?

Форум дэмакратычных сіл, які збіраўся ў Берліне, учора агучыў свой план — стварыць Нацыянальны Савет Рэспублікі Беларусь і правесці ў яго выбары. Яны просяць ААН, АБСЕ, Савет Еўропы, Еўрапейскі парламент аказаць ім дапамогу ў правядзенні выбараў і даслаць міжнародных назіральнікаў. Пастанову прыняў «часовы Нацыянальны савет». Даведаліся, хто ў яго ўваходзіць.

Вераніка Цапкала, Вольга Карач і Дзмітрый Балкунец. Фота апошняга: Дэлфі

Вось часовы склад Нацыянальнага Савета:

  1. Дзмітрый Балкунец
  2. Вераніка Цапкала
  3. Вольга Карач
  4. Анатоль Котаў
  5. Яўген Вільскі
  6. Валерыя Валодзіна
  7. Вадзім Дзмітранок
  8. Вячаслаў Япішка
  9. Вольга Катовіч
  10. Міхаіл Кучараў
  11. Антон Малкін
  12. Таццяна Сівачэнка
  13. Аляксей Францкевіч
  14. Руслан Хазін
  15. Вера Хортан
  16. Любоў Шабаршына
  17. Віталь Дзядзюк

Выбіраўся склад галасаваннем на Форуме дэмсіл, які праходзіў у ліпені ў Берліне. Павел Латушка, Святлана Ціханоўская і іх каманды не прысутнічалі на гэтым мерапрыемстве.

Імёны палітолага Дзмітрыя Балкунца, Веранікі Цапкалы, Вольгі Карач, Анатоля Котава (былы супрацоўнік адміністрацыі прэзідэнта, цяпер развівае ўласны праект «Фабрыка думак») грамадскасці вядомыя. Хто астатнія людзі?

Яўген Вільскі — член партыі «Народная грамада», у 2020-м быў каардынатарам ініцыятыўнай групы Ціханоўскай па Віцебскай вобласці. Перад выбарамі яго затрымлівалі, Яўген сядзеў у Наваполацкім ЦІПе.

Яўген Вільскі. Фота: скрыншот ютуб-канал «Дактары за праўду і справядлівасць»

Валерыя Валодзіна — беларуска ў Швецыі. Бізнэс-трэнерка, нейракоўч, псіхолаг.

Валерыя Валодзіна. Фота: скрыншот ютуб-канал Форуму дэмакратычных сіл

Вадзім Дзмітранок — архітэктар, член пашыранага складу Каардынацыйнай рады. У лістападзе 2020-га яго затрымалі на акцыі на Плошчы Перамен і моцна збілі. Вадзіму далі 3 гады хіміі па артыкуле 342 КК. Пазней ён змог пакінуць краіну.

Вадзім Дзмітранок. Фота: фэйсбук

Вячаслаў Япішка — прадпрымальнік і гісторык з Брэста. Займаўся маркетынгам і продажамі. Дэлегат платформы СХОД (альтэрнатывы Палаце прадстаўнікоў).

Вячаслаў Япішка. Фота: shodbelarus.org

Вольга Катовіч — актывістка і ўдзельніца Беларускага аб'яднання рабочых.

Вольга Катовіч. Фота: скрыншот ютуб-канал Беларускага аб'яднання рабочых

Міхаіл Кучараў — удзельнік праекта электроннай дзяржавы eBelarus і кіраўнік Саюза беларусаў Люксембурга.

Міхаіл Кучараў. Фота: скрыншот ютуб-канал FreeInfoBel

Антон Малкін — з дыяспары беларусаў Германіі, праваабаронца.

Антон Малкін. Фота: скрыншот ютуб-канал «БелДыяспараТБ»

Таццяна Сівачэнка — з каманды фонду «Краіна для жыцця». Член АГП родам з Магілёва, была даверанай асобай Ціханоўскай на выбарах. Двойчы затрымлівалася, пасля чаго вырашыла пакінуць Беларусь.

Таццяна Сівачэнка. Фота: скрыншот ютуб-канал «Краіна для жыцця»

Аляксей Францкевіч — былы прадпрымальнік, які эміграваў з Беларусі яшчэ ў 2006 годзе па палітычных матывах. Атрымаў прытулак у Чэхіі, але пазней адмовіўся ад статусу бежанца. У 2020 годзе Францкевіч вярнуўся ў Беларусь, але з-за рэпрэсій і крымінальнай справы быў вымушаны зноў эміграваць.

Аляксей Францкевіч

Апошнім часам Францкевіч жыве ў Львове, дзе ўзначальвае Беларускі крызісны цэнтр. Да вайны ён дапамагаў беларусам, якіх пераследавалі з палітычных прычын, цяпер кажа, што дапамагае ўкраінскай арміі і бежанцам.

Гарадзенец Руслан Хазін амаль 20 гадоў працаваў на «Гродна Азоце», але ў 2012 годзе звольніўся і зарабляў на жыццё электрамантажнікам у Санкт-Пецярбургу.

Руслан Хазін

Ён сам расказваў, што ў 2020 годзе ўдзельнічаў у акцыях беларускай дыяспары ў Пецярбургу, таксама дапамагаў рэпрэсаваным беларусам выбірацца за мяжу. Пасля гэтага ім зацікавілася расійская паліцыя.

Хазін эміграваў у Варшаву, дзе каардынаваў працу беларускіх дыяспар, удзельнічаў у праектах пад ментарствам Народнага антыкрызіснага кіравання, створанага Паўлам Латушкам.

Вера Хортан (Любімава) — ураджэнка Беларусі, якая жыве ў Англіі.

Вера Хортан

Пазначана, што яна актрыса і рэжысёрка, здымалася ў шэрагу фільмаў у эпізодах, грае ў тэатры. З 2020 года стала актыўна весці стрымы на ютубе, раней палітыкай не цікавілася. Цяпер Хортан крытыкуе Ціханоўскую, супрацоўнічае з Вольгай Карач.

Любоў Шабаршына — былы чалец перадвыбарнага штаба Бабарыкі. 

Любоў Шабаршына

Выглядае, што цяпер Шыбаршына супрацоўнічае з Карач: яна фігуруе ў СМІ як «намеснік кіраўніка Міжнароднага цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў «Наш дом. Польшча». 

Віталь Дзядзюк — страйкамавец з «Беларуськалія».

Віталь Дзядзюк

У Беларусі яго некалькі разоў затрымлівалі, ён скардзіўся на ціск з боку сілавікоў і ў выніку быў вымушаны пакінуць краіну. Неўзабаве пасля ад'езду ў Беларусі на яго завялі справу нібыта за махлярства са страхоўкамі.

Каментары60

  • Тутэйшы
    05.08.2022
    Власти РБ и их пропагандисты замерли в радостном предвкушении: "Сейчас начнется грызня между белорусами. Особенно в зарубежье".
    Я предлагаю разочаровать их ожидания.
  • maple
    05.08.2022
    Склочники с высоким ЧСВ. По сути, такие новости даже не стоят публикации. 
  • Лёлик Фр
    05.08.2022
    Францкевич - мелкий жулик, стремящийся стать крупным. В 2006 был откомандирован в Чехию, изображая из себя "жертву режима". На самом деле - привлекался по уголовной статье. Сейчас бегает по диаспорам, собирает на домики для бедных поросят.

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА4

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

У якіх раёнах Беларусі найніжэйшыя заробкі?

Ураган ударыў па выставе МУС у цэнтры Віцебска — вецер раскідаў намёты ВІДЭА4

«Калектыўны Захад цяпер крэпасць». Гігін даводзіць, што «глабальная большасць» адправіла Захад у ізаляцыю10

«Ты русский язык понимаешь?» Мужчына на возеры ўгаворваў лебедзя аддаць яму лаўку ВІДЭА4

Адчуюць на сабе не толькі чаўнакі і перагоншчыкі. Як новыя абмежаванні ад ЕС адаб'юцца на простых беларусах15

Маркаў заклікаў замясціць YouTube, Telegram, Instagram і TikTok беларуска-расійскімі сацсеткамі14

Абноўлены «Белсат» спыніць вяшчанне праз спадарожнік?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА4

У Мінску шторм вырываў дрэвы і руйнаваў рэкламныя шчыты ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →