Грамадства

Крыніцы: Пасля гіганцкага выкупу на волю выйшлі топ-менеджары банка БелВЭБ

Як стала вядома «Нашай Ніве», сёння на волю выйшлі затрыманыя на мінулым тыдні топ-менеджары банка БелВЭБ. Умовай выхаду стала «кампенсацыя шкоды» ў кратным памеры. Мацюшэўскаму, меркавана, удалося выпрасіць грошай у Шувалава. 

Нагадаем, раней мы паведамлялі пра сэнс прэтэнзій сілавікоў і Нацбанка да банка БелВЭБ: гэта «драбленне бізнесу і сыход ад падаткаў» праз стварэнне ІТ-кампаній у ільготнай зоне ПВТ, а таксама вывядзенне дывідэндаў без працэнтаў праз падкрэслена легальную схему сацыяльнага страхавання, створаную Прыёрбанкам. Налічаны памер «шкоды» склаў, у эквіваленце, 8 мільёнаў даляраў. 

Васіль Мацюшэўскі, фота Сяргея Гудзіліна

Чытайце таксама: Арышту Мацюшэўскага папярэднічаў яго канфлікт з Калаўрам, і пагоны за гэта ўчапіліся. Падрабязнасці

29 сакавіка ў топ-менеджараў банка прайшлі вобшукі, яны былі затрыманыя ДФР. Выйсці ў той жа дзень удалося толькі Мацюшэўскаму. Тады мы паведамлялі, што сэнс яго выхаду быў у тым, каб ён знайшоў грошы. 

Крыніцы: Ноччу з ДФР выйшаў кіраўнік банка БелВЭБ Васіль Мацюшэўскі

Як можна меркаваць, грошы Мацюшэўскі знайшоў, папрасіўшы аб дапамозе кіраўніка расійскага Внешэканомбанка Ігара Шувалава. 

Крыніцы кажуць, што агульная сума, заплачаная за выхад менеджараў, блізкая да 25 мільёнаў даляраў. У лукашэнкаўскай сістэме існуе практыка «мультыплікатара» — у выпадку трапляння за краты памер «шкоды» неабходна кампенсаваць у кратным памеры. Прынцып яго выстаўлення не апісаны ў законах і залежыць ад магчымасцяў вязня. 

Каментары

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі1

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мне не далі жыцця — увесь час правяралі, трэціравалі». Былы палітвязень расказаў, чаму праз тры гады пасля вызвалення ўсё ж выехаў з Беларусі1

Расійскі блогер сыграў у S.T.A.L.K.E.R.2 і выразаў літару Z на забітым персанажы. Ён жыве ў ЗША7

Лукашэнка даў прытулак суддзі Шміту, які ўцёк з Польшчы2

Справай Васіля Верамейчыка зацікавіўся ГУР Украіны7

«Атрута для нашых дзяцей». У ЗША разгарнуліся вялізныя спрэчкі пра штучныя фарбавальнікі ў прадуктах

Стала вядома, дзе цяпер працуе былы начальнік наваполацкай калоніі3

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце2

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»16

Лукашэнка пра адключэнне інтэрнэту ў 2020-м: Калі гэта паўторыцца, адключым зусім36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі1

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →