Эканоміка

Куды знікае беларуская мука?

Пра тое, што пусцеюць паліцы з мукой, расказваюць жыхары розных гарадоў.

Так, напрыклад, выглядалі паліцы ў адным сталічным гіпермаркеце.

Чытачы паведамляюць, што часам у крамах застаецца толькі расійская мука або мука з дадаткамі. Бывае складана знайсці лідскую, асабліва вышэйшага гатунку ці ў вялікіх пачках.

Што адбываецца? У «Лідахлебапрадукце» кажуць, што ўсё праз ажыятаж на фоне вайны.

«На сёння ідзе павышаны попыт на муку. Наша прадпрыемства працуе ў планавых аб'ёмах вытворчасці, якія ёсць. Але заяўкі, якія паступаюць ад гандлёвых аб'ектаў, павялічыліся ў тры-чатыры разы. На сёння выкананне такіх заказаў не прадстаўляецца магчымым», — прыводзіць «Спутнік» каментарый намесніка генеральнага дырэктара па продажах і маркетынгу завода Сяргея Кіжука.

Па яго словах, аб'ёмы сыравіны для вытворчасці мукі ў прадпрыемства дастатковыя.

«Мы проста не паспяваем вырабляць столькі мукі, колькі просяць гандлёвыя аб'екты. Фізічна няма магчымасці выканаць усе заяўкі. Нашу прадукцыю мы адгружаем ва ўсе рэгіёны Беларусі ў межах звычайных сярэднямесячных аб'ёмаў. Але ўлічваючы павышаны попыт, яна хутка разыходзіцца».

Днямі ўрад працягнуў на тры месяцы забарону на вываз пшанічнай мукі з Беларусі (яна дзейнічае са снежня 2021 года).

Чытайце таксама:

Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў запускае лінію прадукцыі пад назвай «Zавтрак»

Як змяніліся цэны на прадукты з пачатку вайны

Каментары

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

«Сітуацыя блізкая да катастрофы», а «такі мог быць зімовы курорт!». Расійскія ваенкары пра наступ паўстанцаў у Сірыі9

Пушыстыя VIP-кліенты. Як у Бараўлянах стварылі цырульню для хатніх жывёл

Паліна Шарэнда-Панасюк абскарджвае апошні прысуд — але яго абскарджвае і пракуратура

У Мінску таксіст ударыў пасажыра за тое, што той нібыта гучна бразнуў дзвярыма3

Прагноз надвор'я на першыя дні зімы1

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу31

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →