Мінгарсуд ліквідаваў грамадскае аб'яднанне «Радзіслава», якое дапамагала пацярпелым ад гвалту
З 9 сакавіка перастала працаваць гарачая лінія «Радзіславы», на якую можна было звярнуцца па падтрымку ў любы час сутак.
ДФР КДК накіраваў у Мінгарвыканкам прапанову аб ліквідацыі арганізацыі яшчэ ў верасні. 14 студзеня 2022 года ў прадстаўніц праўлення і іх сваякоў прайшлі ператрусы. Былая кіраўніца арганізацыі Вольга Гарбунова знаходзіцца ў СІЗА з 9 лістапада 2021 года.
«Радзіслава» працавала з 2002 года. Яе валанцёры дапамагалі пацярпелым ад гвалту жанчынам, у тым ліку давалі ім прытулак.
Мастакі Шчамялёва і Рымашэўскі ў СІЗА па народным артыкуле
Грамадстваабноўлена
Каментары