Сцяг Беларусі каля мэрыі ўкраінскага Дняпра замянілі на бела-чырвона-белы
Мясцовы гарадскі глава Барыс Філатаў спаслаўся на тое, што сцяг быў заменены па ініцыятыве грамадзян пасля выказванняў Аляксандра Лукашэнкі пра Украіну.
«Днепр расстаўся з вобразам існуючага палітычнага рэжыму Беларусі на карысць сімвала яе нацыянальнага руху са стогадовай гісторыяй», — заявіў Філатаў.
Нагадаем, што замена чырвона-зялёнага сцяга на бела-чырвона-белы мэрам Рыгі Марціньшам Стакісам падчас чэмпіянату свету па хакеі выклікала дыпламатычны скандал, а на мэра ў Беларусі завялі крымінальную справу.
Каментары