Спорт

Падпісаў ліст за Лукашэнку і трапіў у складаную гісторыю кахання. Што вядома пра першага беларускага медаліста Пекіна 

У Беларусі — першы медаль Пекіна-2022. У індывідуальнай гонцы на 20 кіламетраў срэбра зборнай прынёс Антон Смольскі. Расказваем, што пра яго вядома.

Фота: НАК Беларусі

Згадваем асноўныя факты пра спартоўца.

Адзіны беларускі біятланіст, ад каго букмекеры чакалі вынікаў

Смольскаму 25 гадоў, ён у біятлоне з 2012-га. Нарадзіўся ў вёсцы Пясочнае, што ў Мінскай вобласці, вучыўся ў Капыльскай СДЗЮШОР. Акрамя біятлона, займаўся ў той час ваенным мнагаборствам.

У юнацкім узросце Смольскі неаднаразова браў медалі крупных стартаў. Так, у 2017-м годзе ён выйграў бронзу на юніёрскім чэмпіянаце свету ў гонцы пераследу, а ў сезоне 2017/2018 упершыню выступіў на Кубку свету.

Алімпіяда ў Пекіне — другія зімовыя Алімпійскія гульні для Антона. Лепшы індывідуальны вынік Смольскага на яго першых Гульнях у Пхёнчхане — 33-е месца ў гонцы пераследу, плюс была ў яго і 8-я пазіцыя ў складзе мужчынскай эстафеты. Таму срэбра Пекіна — першая алімпійская ўзнагарода ў жыцці спартсмена.

Гэтае і наступныя фота: акаўнт Антона Смольскага ў Instagram

Але ж у сезоне 2021/2022 Смольскі нарэшце пачаў паказваць вынікі. З этапаў біятлоннага Кубку свету Антон прывёз пяць медалёў — адно срэбра і чатыры бронзы. Пры гэтым у мінулым сезоне спартовец рэдка аказваўся на Кубку ў першай дзясятцы атлетаў.

Цікава, што Антон аказаўся адзіным прадстаўніком айчыннай мужчынскай зборнай па біятлоне, каго згадалі ў сваіх медалёвых прагнозах букмекеры. Але ж не з лепшым каэфіцыентам. У індывідуалцы канторы абяцалі Смольскаму месцы з 15 па 18-е, а каэфіцыент на яго перамогу складаў ажно 67.

Падпісаў ліст за Лукашэнку і трапіў у складаную гісторыю кахання

Смольскі — спартсмен-інструктар Спартовага камітэта беларускіх Ўзброеных сіл, а таксама падпісант так званага праўладнага ліста спартоўцаў, створанага ў супрацьвагу лісту спартоўцаў за сумленныя выбары. Разам з Антонам ліст падпісалі і іншыя яго калегі па зборнай — усе, апроч Ганны Солы. Пры гэтым сам Смольскі ніколі не выказваўся публічна ў падтрымку Лукашэнкі.

Сярод зацікаўленасцяў хлопца - музыка і машыны. Як сведчыць мама Смольскага, любімая страва біятланіста — грэчневая каша. Уласным кумірам Смольскі лічыць вядомага расійскага біятланіста Антона Шыпуліна.

Хутчэй за ўсё, Антон таксама аказаўся прычынай разладу ў жаночай біятлоннай зборнай Беларусі. Справа ў тым, што нядаўна стала вядома пра канфлікт паміж біятланісткай Дзінарай Алімбекавай і яе калегамі па камандзе, перш за ўсё Ганнай Солай.

Меркавана, гэты канфлікт якраз звязаны са Смольскім, які цяпер знаходзіцца ў адносінах з Алімбекавай. Дзінара якраз аказалася адной з першых, хто павіншаваў Смольскага з медалём: «Выйшаў і зрабіў як мужчына. За мае ўчорашнія слёзы! Ганаруся! Ура».

Раней Смольскі быў жанаты з іншай біятланісткай, Дар'яй Іерапес. Хадзілі чуткі, што сустракацца з Алімбекавай Антон пачаў яшчэ падчас шлюбу з Іерапес. Пры гэтым Іерапес мае ад Смольскага дзіця — дзяўчынцы, якую клічуць Аляксандра, у чэрвені споўніцца тры гады.

За срэбра Пекіна Антон Смольскі атрымае ад дзяржавы 75 тысяч даляраў.

Чытайце яшчэ:

Антыкавідныя захады, мора святла і пратэсты каля кітайскай амбасады. Якім мы запомнім адкрыццё пекінскай Алімпіяды

Гонар за фрыстайл і біятлон ды гульні пад БЧБ. Як раней Беларусь выступала на зімовых Алімпіядах і чаго чакаць цяпер?

Каментары

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прыгразіў ударыць «Арэшнікам» па «цэнтры прыняцця рашэнняў» у Кіеве4

«Задрыжаць і атарапеюць». МЗС Расіі абяцае кары ЗША з-за дазволу Украіне выкарыстоўваць ATACMS для ўдараў па Расіі12

Патрыярх Кірыл заклікаў не баяцца ядзернай зброі, таму што хрысціян не страшыць канец свету29

На таргі выставілі чыгунку пад Мінскам

Салістка «Начных снайпераў» звалілася з балкона падчас выступу ў Санкт-Пецярбургу

Конь і «Джылі» на подыуме: у Мінску прайшло моднае шоу, дзе гасцей прасілі адзецца па дрэс-кодзе13

Украінскі сцяг замест расійскага з'явіўся ўчора на вялізарным экране ў Астане ў часе візіту Пуціна

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала19

Палітзняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць7

Вось сакрэтная статыстыка экспарту калію. Санкцыі дзейнічаюць

Галоўнае
Усе навіны →