Свет

Міністр абароны Латвіі: Палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі не ўпісваецца ў наш час

Дзяржавы Балтыі лічаць «ганебнай» пазіцыяй тое, што Германія перашкаджае пастаўкам Кіеву зброі з Эстоніі, заявіў міністр абароны Латвіі Арціс Пабрыкс. Пра гэта піша Deutsche Welle.

Намеснік прэм'ер-міністра Латвіі Арціс Пабрыкс, які адначасова займае пасаду міністра абароны краіны, рэзка раскрытыкаваў пазіцыю Берліна ў канфлікце вакол Украіны.

«Цяперашняя палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі ні ў якой ступені не адпавядае патрабаванням НАТА, ЕС і партнёраў ФРГ. Яе недастаткова і для сённяшніх праціўнікаў Захаду, а да іх адносіцца і Расія. Карацей кажучы, палітыка Германіі ў дачыненні да Расіі не ўпісваецца ў наш час»,

— заявіў Пабрыкс у інтэрв'ю нямецкай газеце Bild.

Пабрыкс падкрэсліў, што лічыць вялікай памылкай пазіцыю прадстаўнікоў Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, каб «перадаць Украіне палявы шпіталь, але не ўзбраенне».

«Нямецкія палітыкі перасталі разумець, што значыць палітыка стрымлівання», — сказаў міністр абароны Латвіі.

«Я павінен сказаць, што блакада пастаўкі эстонскіх гаўбіц ва Украіну ўспрымаецца як ганебная пазіцыя ва ўсіх трох краінах Балтыі, а таксама ва ўсіх дзяржавах Паўночнай Еўропы. Мы лічым, што кожная краіна мае права на самаабарону. Калі вы забараняеце каму-небудзь атрымліваць сродкі абароны, вы не падтрымліваеце мір, а якраз наадварот»,

— дадаў латвійскі палітык.

Германія 20 студзеня атрымала запыт Эстоніі адносна дачы згоды на пастаўкі ва Украіну 122-міліметровых гаўбіц. Згода Берліна на пастаўку гаўбіц савецкай вытворчасці патрабавалася таму, што ў свой час яны знаходзіліся на ўзбраенні ў ГДР, а потым былі перададзеныя Фінляндыі, адкуль і патрапілі ў Эстонію. На наступны дзень амерыканская газета The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ва ўрадавых колах Германіі і Эстоніі паведаміла, што ФРГ адказала на запыт адмовай.

Сама Германія раней заявіла, што не будзе пастаўляць Украіне ўзбраенне. «Смертаносная зброя не будзе пастаўляцца», — заявіў у гэтай сувязі прадстаўнік урада ФРГ Штэфан Хебештрайт. Адмова Берліна тычыцца і абарончага ўзбраення, калі яго можна ўжываць як смертаноснае.

Чытайце таксама:

Немцы не будуць дапамагаць украінцам зброяй. Дапамогуць толькі лячыць параненых

Канцлер Германіі Шольц: Расія павінна прызнаць, што сіла ў праўдзе

Нямецкі палітык: «Мяккая рэакцыя будзе ўспрынятая Пуціным як слабасць»

Каментары

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійская актывістка абурылася, што не можа апублікаваць фота з бел-чырвона-белым сцягам5

На Растоўскай АЭС адбыўся выбух і Расію накрыла хваля радыяцыі? Паспрабавалі разабрацца1

Іван Краўцоў трэці раз запар стаў сакратаром Каардынацыйнай рады40

Следам за краснадарцамі выйшлі патрабаваць электрычнасці і жыхары Анапы1

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі3

«Мінскія Патрыкі? Не, Бікіні Ботам». Найлепшыя твіты тыдня4

З'явілася ФОТА з суда над Рыка Крыгерам

Замест СМС — выццё сірэн. МНС хоча памяняць сістэму апавяшчэння падчас непагадзі2

Олаф Шольц дагэтуль глядзіць лямпавы тэлевізар6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі46

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →