У пачатку наступнага тыдня Еўропа ўвядзе новыя санкцыі супраць Беларусі
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен пасля сустрэчы з Джо Байдэнам у Белым доме паведаміла журналістам на брыфінгу, што ў пачатку наступнага тыдня Еўропа ўвядзе новыя санкцыі супраць Беларусі, датычыцца яны будуць не толькі фізічных асоб, але і прадпрыемстваў. ЗША ў сваю чаргу пашыраць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў пачатку снежня.
My full press statement after my meeting with @POTUS Biden. https://t.co/qQWr3MpC2f
Рашучыя крокі Еўрапейскага Саюза звязаныя з катастрафічнай сітуацыяй на мяжы з Беларуссю.
«Гэта не пытанне адносін паміж Польшчай, Літвой і Беларуссю, гэта выклік для ўсяго Еўрапейскага Саюза, гэта не мігранцкі крызіс. Гэта спроба аўтарытарнага рэжыму дэстабілізаваць дэмакратычныя суседнія краіны», — заявіла еўрапейская чыноўніца.
Таксама еўракамісар расказала, што ЕС «разглядае магчымасць увядзення санкцый супраць авіякампаній, якія спрыяюць перамяшчэнню людзей праз Мінск і затым да мяжы Беларусі і ЕС». Яна таксама пацвердзіла, што ЗША маюць намер пашырыць санкцыі ў дачыненні да Беларусі ў пачатку снежня.
Каментары