Грамадства

Палітвязню Вітольду Ашурку, які памёр у шклоўскай калоніі, усталявалі ў Бельгіі памятны знак

Памятны знак у гонар палітвязня Вітольда Ашурка ўсталявалі і асвяцілі ў беларускай царкве ў Антверпене 31 кастрычніка. На яго сабралі 3,5 тысячы еўра.

Стварэннем памятнага знака займаўся святар Іван Майсейчык, які служыць у антверпенскай царкве.

Нагадаем, палітвязень з Бярозаўкі Вітольд Ашурак, якога 18 студзеня ў Лідзе на закрытым працэсе прысудзілі да 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калоніі. Яму было 50 гадоў. Ашурак быў сябрам Партыі БНФ, каардынатарам руху «За Свабоду», чалавек быў бясконца адданы Беларусі. Апошнія два тыдні ад Вітольда не было лістоў.

У калоніі ў Шклове «палітычным» нашываюць жоўтыя біркі, пісаў з калоніі Ашурак.

«Палітычных тут не бракуе. Так што сумаваць нагоды няма. Тым больш, што адміністрацыя выдала загад мець жоўты колер бірак на адзенні, і таму палітычных можна адрозніць здалёк», — пісаў палітвязень.

Чытайце таксама: Палітвязень Ашурак, які атрымаў 5 гадоў зняволення: Галадранцы і нас хочуць зрабіць галадранцамі

«Што тычыцца мяне, то тэрмін у 5 гадоў я ўспрымаю як адзнаку «выдатна» за тое, што меў гонар падняць паходню паўстання супраць дыктатуры сярод самых лепшых людзей Ліды! Сапраўды, для мяне гэта гонар!» — пісаў Ашурак пасля прысуду.

Чытайце таксама: Асуджаны на 5 гадоў палітвязень Вітольд Ашурак: Упэўнены, што цягам 2021 года я апынуся на волі

Ашурка судзіў суддзя Максім Філатаў за зачыненымі дзвярыма па двух артыкулах: 364 «Гвалт ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Па першым артыкуле суд пастанавіў пакараць актывіста чатырма гадамі калоніі, а па другім — двума гадамі і чатырма месяцамі. Шляхам частковага паглынання атрымалася пяць гадоў.

Ашурак нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Агароднікі ля Бярозаўкі. Як і многія іншыя мясцовыя хлопцы, пасля школы ўладкаваўся на шклозавод «Нёман», дзе працаваў выдзімальнікам. Працаваў аж да той пары, пакуль завод трохі трымаўся і там плацілі нейкія заробкі. Калі ж у эканамічным плане прадпрыемству стала зусім кепска, то Вітольд адтуль звольніўся.

Пасля гэтага пачаў зарабляць на жыццё будаўнічымі працамі, у яго была брыгада, разам з якой і ездзіў на розныя аб’екты, даязджалі так нават да Століна. Афіцыйна быў непрацаўладкаваны.

Знакавым годам для светапогляду Ашурка стаў 2010, калі праходзілі прэзідэнцкія выбары.

На працягу 2017-2018 гадоў Вітольд Ашурак разам са сваімі паплечнікамі аднавіў між вёскамі Малое Олажава і Мохавічы мемарыял памяці паўстанцам Каліноўскага.

Вітольд быў жанаты больш за дзесяць гадоў, дзяцей у сям’і не было.

Ашурка ўпершыню затрымалі 9 жніўня, у дзень выбараў. Суд пакараў актывіста 20 суткамі: 15 — за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, пяць — за непавагу да суда, адмовіўся ўстаць, калі з’явіўся суддзя. Аднак праз пяць дзён яго адпусцілі, як і амаль усіх тагачасных палітвязняў, што адбывалі адміністрацыйнае пакаранне. Тым не менш, крымінальную справу завялі ўжо тады.

16 верасня Ашурка забралі паўторна, мала таго, што яму заставалася адбыць 15 сутак з мінулага, дык дадалі яшчэ 15 — за ўдзел у мерапрыемствах у Лідзе ў жніўні — верасні. Калі Вітольду заставалася адбыць 2-3 сутак, яго перавялі ў гродзенскае СІЗА па крымінальным артыкуле.

Чытайце таксама: «Татарын, дагестанец і грэк — трое беларускіх нацыяналістаў»: гісторыя палітвязня Вітольда Ашурка

Каментары

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным3

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Шайгу заявіў пра падрыхтоўку беларускіх экіпажаў комплексаў «Іскандэр»1

Міністр фінансаў Селіверстаў пра «Арэшнік» у Беларусі: Можа, Захад здыме санкцыі адразу10

Фрыдман: Эпоха ліберальнай дэмакратыі завяршаецца23

Бондарава хоча ўмяшацца і ў медыцыну — забараніць аборты і замарозку яйцаклетак6

Іспанскі галоўны трэнер працягнуў кантракт са зборнай Беларусі, хоць задачу не выканаў

Лукашэнка і Пуцін дамовіліся па роўмінгу. Вось колькі будзе каштаваць інтэрнэт9

Індыя і Паўднёва-Афрыканская рэспубліка адхрысціліся ад праекта стварэння валюты БРІКС

Лукашэнка папрасіў Пуціна размясціць у Беларусі «Арэшнік»15

Стала вядома, што з сябе ўяўляе тыповы беларускі блогер

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным3

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →