Тыкток з беларускім смакам: сабралі для вас падборку цікавых айчынных каналаў, за праглядам якіх можна бавіць вечары
TikTok уваходзіць у дзясятку самых наведвальных сацсетак у свеце, і колькасць актыўных карыстальнікаў працягвае расці. Папулярнасць тлумачыцца прастатой і зручнасцю: тыкток ідэальна адаптаваны для прагляду відэакантэнту з мабільных прыладаў у дынамічным гарадскім фармаце.
Акрамя таго, у тыктоку вельмі шмат забаўляльнага кантэнту, а людзі вельмі стаміліся ад негатыву (каранавірус, смерці, палітычныя канфлікты). Таму сюды аўдыторыя прыходзіць «пазаліпаць» і крыху развеяцца.
Разам з людзьмі, якія завісаюць у сетцы па працы і ўжо заўважылі ў ёй пэўныя тэндэнцыі, склалі для вас падборку цікавых і змястоўных каналаў, якія вядуць беларусы пра Беларусь.
@hodnaby Канал грамадскай кампаніі «Годна»: беларуская нацыянальная ідэя ў TikTok-фармаце. У відэа можна даведацца і дзе пакаштаваць чабурэкі са смакам пачатку беларускай незалежнасці, і пра гісторыі мінскіх будынкаў, а самае галоўнае — навучыцца размаўляць па-беларуску ў інтэрактыўнай, лёгкай форме.
@hodnamusic Яшчэ адзін асобны канал кампаніі «Годна». Тут вядучы распавядае пра вядомую і не надта вядомую беларускую музыку, якая так ці інакш вартая ўвагі.
@ y_mena_vopros Эмацыйны, шчыры і лагічны разбор беларускай навінавай павесткі з гумарам.
@belarus360 Неверагодна прыгожыя мікра-падарожжы па Беларусі. На рускай мове, але з вялікай любоўю да сваёй краіны. Якасная карцінка і кадры з дрона.
Ещё больше красивых мест в профиле. Подпишись, чтобы не пропустить ##всепробеларусь ##путешествуюзарубеж ##спортивныйтревел ##тревел_эстетика
@vitaju_vital Аўтар канала Віталь Рыжкоў даследуе беларускі характар і спрабуе разабрацца, чым беларусы адрозніваюцца ад іншых нацый.
Нейкая трасца ##беларусь ##беларускіцікток ##пабеларуску ##беларускаямова
@parksula.by Беларускае сярэднявечча і традыцыі, якія можна памацаць. Акаўнт парка-музея інтэрактыўнай гісторыі.
Нават ежу Парк гісторыі - Вялікае Княства Сула ##Беларусь ##история ##музей
@nadinholman Сітуацыі з беларускага IT. Рускамоўны акаўнт і без асаблівых згадак пра Беларусь (але ж мы IT-краіна).
@marika.lois Гісторыйкі з жыцця беларускай дзяўчыны Марыйкі. Шмат гумару на тэму беларускай паўсядзённасці і нашых абсурдных навін.
Какие ещё причины? ##жывебеларусь ##беларусь ##странадляжизни
@homanby Клуб беларускай мовы з Андрусём Такіндангам і Аляксеем Шэіным. Цікавосткі і правілы беларускай мовы з гумарам.
@zuflit Мемчыкі на гістарычную тэматыку і архіўныя беларускія фотаздымкі з расшыфроўкамі: хто на іх, калі фота было зроблена і гэтак далей.
@_zorka_venera Яшчэ адзін тыкток з беларускамоўным кантэнтам. Аўтарка расказвае і пра тое, як пачала размаўляць па-беларуску і пра тое, што хвалюе сучасную моладзь. Ëсць тут месца і тэмам кахання, і абмеркаванню комплексаў.
Ледзь не патапіла тэлефон у працэсе фільмаваньня) ##беларусь ##беларускаямова ##крамбамбуля ##рекомендации ##хочуврекомендации ##belarus ##fyp ##on ##fyr
@li_vetrova Пра тыкток Лізы Ветравай мы ўжо распавядалі раней. Тут і пра тое, як лаяцца па-беларуску, і размаўляць на тэму сэксу. А яшчэ ў дзяўчыны вельмі харызматычны кот!
Вось так выглядае беларускае цярпенне ##беларусыпоймут
Каментары