Брытанскі музыкант і выканаўца Эд Шыран заявіў, што сыходзіць на самаізаляцыю з-за станоўчага тэсту на каранавірус.
Пра гэта ён напісаў у Instagram.
«Прывітанне, невялікае папярэджанне: на жаль, у мяне станоўчы вынік на COVID-19, таму цяпер я ізалююся і прытрымліваюся ўказанням уладаў», - паведаміў ён.
Шыран дадаў, што не зможа прысутнічаць на ўсіх запланаваных мерапрыемствах, аднак па магчымасці будзе працаваць з дому. Ён таксама папрасіў прабачэння перад тымі, «каго падвёў», і пажадаў усім заставацца ў бяспецы.
Самы папулярная песня Эда Шырана (Perfect) на ютубе мае 2,9 млрд праглядаў, у Despacito пуэртарыканцаў Луіса Фонсі і Дэдзі Янкі — 7,59 млрд праглядаў.
Каментары