Здароўе

Чалавечы метабалізм сапраўды змяняецца з узростам — але не так, як вы думаеце

Новае міжнароднае даследаванне супярэчыць распаўсюджанаму меркаванню, нібыта метабалізм чалавека непазбежна пагаршаецца з узростам. Насамрэч яго паказчыкі стаяць на месцы, пакуль вам не споўніцца 60 гадоў.

Фота pixabay.com.

Даследчыкі высветлілі, што наш абмен рэчываў дасягае найбольшай інтэнсіўнасці прыкладна ва ўзросце аднаго года — у гэты час дзіцячы арганізм спальвае калорыі на 50% хутчэй, чым дарослы чалавек. Потым хуткасць метабалізму паступова зніжаецца прыкладна на 3% у год да ўзросту 20 гадоў. Пасля гэтага метабалізм застаецца прыкладна на адным узроўні да 60 гадоў, а потым зноў пачынае зніжацца менш чым на 1% у год, піша NBC News.

Навуковец Херман Понцэр з амерыканскага ўніверсітэта Д’юк і яго калегі вывучылі паказчыкі больш чым 6400 чалавек ва ўзросце ад 8 дзён да 65 гадоў з 29 краін, якія ўдзельнічалі ў спецыяльных іспытах. Падчас іх рэспандэнты выпівалі ваду, у якой частка вадароду і кіслароду была замененая на ізатопы гэтых элементаў, якія можна адсачыць у аналізах мачы.

Праз тое, колькі вадароду і кіслароду чалавек губляе ў дзень, даследчыкі вылічылі, колькі вуглякіслага газу вырабляе ў дзень арганізм кожнага рэспандэнта. У сваю чаргу, гэты паказчык дапамог падлічыць, колькі калорый у дзень спальвае кожны рэспандэнт, бо нельга спаліць калорыі без вырабу вуглякіслага газу.

Даследчыкі падкрэсліваюць, што новыя даныя абвяргаюць шмат фактаў, звязаных з метабалізмам. Напрыклад, існуе меркаванне, што метабалізм непазбежна пагаршаецца яшчэ да 60 гадоў, ці што на яго ўплываюць фактары накшталт падлеткавага ўзросту, цяжарнасці ці менапаўзы. Гэтыя фактары сапраўды могуць суправаждацца наборам вагі, але прычыны гэтага больш цяжка прасачыць. Сярод іх можа быць спад фізічнай актыўнасці, змены ў харчаванні, навакольным асяроддзі ці ў рэжыме сна.

Каментары

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Усе навіны →
Усе навіны

Бацьку, які адсудзіў дваіх дзяцей у жонкі і вярнуўся з Бельгіі ў Беларусь, судзяць за згвалтаванне непаўналетніх1

Агенты ГРУ Мішкін і Чапіга, якія атруцілі Скрыпалёў, вярбуюць людзей для дыверсій у Еўропе4

Прэтэндэнт у прэзідэнты Аляксандр Хіжняк расказаў, што трапіў у 2020 годзе ў «Чорную кнігу»3

Ва Узброеных сілах заявілі, што распрацавалі аналаг Starlink для беларускай арміі13

Бізнэсоўца з Гомеля судзяць па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і абразе Лукашэнкі

92-гадовая жанчына штотыдзень абедае ў замку ўжо 37 гадоў

Зяленскі: Перамір'е магчыма, калі Украіну запросяць у NATO7

Паліцыя зноў разагнала мітынг у цэнтры Тбілісі

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу14

Бондарава абрынулася на музей Янкі Купалы і мастака Сушу

Галоўнае
Усе навіны →