Грамадства

«Мы ратавалі сітуацыю як маглі, мы былі ў цэйтноце». З'явіўся новы запіс, як гаварылі з Ціманоўскай

У адным з тэлеграм-каналаў быў апублікаваны аўдыязапіс, на якім, як сцвярджаецца, фрагмент размовы паміж спартсменкай Крысцінай Ціманоўскай, якую сілай хацелі вывезці з Токіа ў Беларусь, а таксама меркавана Юрыем Маісевічам, галоўным трэнерам зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы. Нагадаем, спартоўка ў сацыяльных сетках раскрытыкавала кіраўніцтва каманды за тое, што яе нечакана паставілі бегчы эстафету 4х400 метраў.

На аўдыё вялікая колькасць нецэнзурнай лексікі. На фоне мужчынскага голасу чутныя ўсхліпы і слёзы, імаверна, Ціманоўскай.

Мужчынскі голас (як сцвярджаецца, голас Маісевіча) кажа, што ўсё было зроблена, каб дагадзіць спартсменам.

«Часам маўчанне лепшае за слова», — кажа мужчынскі голас на аўдыё.

Спартсменка спрабуе апраўдацца, што калі б яе папярэдзілі нармальна аб эстафеце, то яна б нармальна ўспрыняла сітуацыю.

«Мы ратавалі сітуацыю як маглі, мы былі ў цэйтноце», — кажа мужчынскі голас. Ён сцвярджае, што ў каманды проста не было часу, трэба было тэрмінова выстаўляць склад.

«Калі б мы маглі цябе не пісаць, пятую, мы б цябе не пісалі. Трэба было кагосьці напісаць», — сказаў мужчына.

Спартсменка настойвала на тым, што сітуацыя абсурдная, таму што гэта не яе дыстанцыя, на якой яна спецыялізуецца.

«А што ты прапануеш?» — пытаўся мужчынскі голас.

Ён настойваў на тым, што Ціманоўская павінна была выступіць дзеля сваіх калегаў, «трох дзяўчынак».

«Форма патрабуе заяўкі такое, разумееш, інакш бы гэтую эстафету не прынялі б. З дзвюх бед мы выбіраем меншую. Ну чаму ты сёння зноў не хочаш гэта зразумець?»

«Добра, *** з ім», — на гэтых словах аўдыё завяршаецца.

Каментары

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →