На базе Акадэміі навук створаць «IT-град Акадэмічны». Чым ён адрозніваецца ад ПВТ?
Навукова-тэхнічны цэнтр лічбавых тэхналогій «IT-град Акадэмічны» будзе створаны на базе Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі і Інстытута матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні бюро Прэзідыума НАН Беларусі.
У адрозненне ад ПВТ асноўнае намаганне ў «IT-градзе Акадэмічным» будзе накіравана на забеспячэнне навукаёмістымі лічбавымі тэхналогіямі рэальнага сектара эканомікі.
Сярод задач, якія стаяць перад «IT-градам Акадэмічным», — распрацоўка імпартазамяшчальных лічбавых тэхналогій для прадпрыемстваў розных формаў уласнасці, экспарт лічбавых тэхналогій і паслуг, якія прайшлі айчынную апрабацыю, на знешнія рынкі, развіццё навукова-тэхнічнага і вытворчага патэнцыялу падраздзяленняў удзельнікаў у галіне інфармацыйных тэхналогій, кансультацыйныя і адукацыйныя паслугі, навуковая экспертыза і суправаджэнне інавацыйных і навукова-тэхнічных праектаў рознага ўзроўню.
Каментары